Тэрор – атрад спецпрызначэння

Батальён імя Змітра “Тэрора” Апанасовіча
Прапановы, дапамога, рэкрутынг: @terbat_bot
Пошта: [email protected]

Тэрор – атрад спецпрызначэння названы ў гонар беларусскага дабраахвотніка, які загінуў пры абароне Ірпеня. Існуе з 2022 года.

Вайна не кіно і не гульня: уцечка дадзеных пагражае беларускім добраахвотнікам і іх сем’ям

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

Вайна гэта не кіно. Баявыя дзеянні – не камп’ютарная гульня. Беларускія добраахвотнікі – не ўдзельнікі рэаліці-шоу. Уцечка асабістых дадзеных байцоў, звестак аб баявых задачах, якія яны выконваюць, любых дадзеных аб дзейнасці падраздзяленняў ставіць пад удар добраахвотнікаў і іх сем’і, падраздзяленне ў цэлым. Выконвайце правілы інфармацыйнай бяспекі!

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне: план вызвалення Беларусі пакуль немагчымы і небяспечны

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

“Калі нехта скажа, што мае план вызвалення Беларусі наўпрост цяпер, дык гэта ці хлус, ці ідыёт.” Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць ва Украіне, падзяліліся думкамі з журналістамі Еўрарадыё, калі надыдзе час абмяркоўваць канкрэтны план вызвалення Беларусі і чаму сёння змагацца за кожны метр украінскай зямлі больш важна, чым разважаць аб глабальных стратэгіях. Падрабязней: http://euroradio.fm/kudy-cihanouskaya-pashle-ci-zbirayucca-kalinoucy-udzelnichac-u-silavym-scenary

Калі атрад “Тэрор” штурмаваў умацаваную пазіцыю ворага: чаканне і рэальнасць

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

Калі “Тэрор” атрымаў задачу штурмаваць умацаваную пазіцыю ворага: чаканне vs рэальнасць. P.S. Задача выканана. Бегчы, губляючы боты – гэта ваш лёс, підары. А ад лёсу, як вядома, не ўцячэш.

Батальён «Тэрор» адзначае Дзень Незалежнасці ўдаром па пазіцыях ворага на поўдні Украіны

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

Незалежнасць вартая таго, каб за яе змагацца і быць гатовым яе абараняць. Дзень Незалежнасці сёння – гэта не пра кветкі і феерверкі. Таму батальён “Тэрор” салютуе мінамётным агнём па ублюдках. У выніку гэтай аперацыі ў бязмежных паўднёвых стэпах знішчаны пазіцыі ворага, склад боекамплекта акупантаў, нанесены ўрон жывой сіле. З Днём Незалежнасці, Украіна!

Афіцыйная рэакцыя батальёну Тэрор на распаўсюджванне плётак і асабістых дадзеных ваяроў

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

Афіцыйная рэакцыя батальёну Тэрор на прыляцеўшыя плёткі, распаўсюджванне асабістых дадзенных ваяроў ды інфармацыі пра ўнутраную аптымізацыю баявой працы беларускіх дабраахвотнікаў. Крочым разам да перамогі! Беларусь перадусім!

Павел “Борт” распавёў пра апошні бой і жыццёвы шлях Змітра “Тэрора” Апанасовіча

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

“Калі пачаўся абстрэл, Дзіма аддаў загад байцам адысці ў сховішча. Сам адышоў апошнім”, – у дзень нараджэння Змітра “Тэрора” Апанасовіча, яго лепшы сябар Павел “Борт” распавёў пра жыццёвы шлях нашага пабраціма, яго мару і апошні бой. Падрабязней – у матэрыяле на Еўрарадыё, які напісала мама яшчэ аднаго нашага героя Паўла “Волата”: https://euroradio.fm/ru/pozvoni-domoy-razgovor-s-drugom-dobrovolca-kotoromu-prishlos-skazat-materi

Ваяры Батальёна “Тэрор” стварылі ўласны тэлеграм-канал для інфармацыі аб падраздзяленні

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

Вітаем, сябры ды пабрацімы! Мы, ваяры Батальёна “Тэрор”, усё ж вырашылі стварыць свой уласны тэлеграм канал. Будзем публікаваць інфармацыю аб нашым падраздзяленні ў хвіліны вольныя ад дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі ардынскай халеры. Нагадваем, што асноўная наша мэта – вызваліць Беларусь праз вызваленне Украіны. Тое зло, з якім мы сутыкнуліся ў Беларусі ў 2020-м, калі спрабавалі абараніць […]