Вайна не кіно і не гульня: уцечка дадзеных пагражае беларускім добраахвотнікам і іх сем’ям

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

Вайна гэта не кіно. Баявыя дзеянні – не камп’ютарная гульня. Беларускія добраахвотнікі – не ўдзельнікі рэаліці-шоу. Уцечка асабістых дадзеных байцоў, звестак аб баявых задачах, якія яны выконваюць, любых дадзеных аб дзейнасці падраздзяленняў ставіць пад удар добраахвотнікаў і іх сем’і, падраздзяленне ў цэлым.

Выконвайце правілы інфармацыйнай бяспекі!