Дзве магчымасці ад ZMINA:Resilience: 25K на стварэнне і 50K на гастролі Праграма IZOLYATSIA Foundation (Украіна) і Malý Berlín (Славакія) з удзелам Trans Europe Halles падтрымлівае сумесныя праекты пра ўстойлівасць, якія робяць разам арганізацыі з Украіны і іншых краін Creative Europe. ✦✦✦ Co-creation: да 25 000 EUR — на новую сумесную працу Партнёры з мінімум дзвюх […]
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat
QSS Studios & Gallery у Белфасце шукае выставы на 2027/28 Queen Street Studios — дабрачынная арг…
QSS Studios & Gallery у Белфасце шукае выставы на 2027/28 Queen Street Studios — дабрачынная арганізацыя, якая з 1984 года дае маста(ч)кам даступныя майстэрні і выставачныя залы. Цяпер QSS складае праграму сваіх дзвюх галерэй на 2027/28 год — гэта адны з найбольшых у Белфасце прастораў для мастакоў і мастачак на раннім і сярэднім этапе кар’еры. […]
MigrArt — #нетворкінг-платформа для мастакоў і мастачак з мігранцкім досведам у ПольшчыДалучыцца мог…
MigrArt — #нетворкінг-платформа для мастакоў і мастачак з мігранцкім досведам у Польшчы Далучыцца могуць мастакі(-чкі)-мігранты(-кі), якія зараз жывуць у Польшчы, — з любой дысцыпліны і з любым досведам: ад візуальных мастацтваў і перформансу да кіно, музыкі і літаратуры. Галоўнае — актыўная творчая практыка і блізкія каштоўнасці: разнастайнасць, інклюзія, міжкультурны дыялог. Удзельнікі(-цы) атрымліваюць профіль на сайце, […]
Дзве магчымасці ад Perspective Fund — прыватнага фонду з Нью-Ёрка, які падтрымлівае дакументальнае …
Дзве магчымасці ад Perspective Fund — прыватнага фонду з Нью-Ёрка, які падтрымлівае дакументальнае кіно як інструмент сацыяльных зменаў. Абедзве без дэдлайну: фонд разглядае Letter of Inquiry (LOI) па меры паступлення, а поўную заяўку просіць падаць толькі па запрашэнні. ✦✦✦ Documentary Film Support — гранты на дакументальны фільм або яго impact-кампанію Для дакументалістаў(-ак), прадусараў(-ак) і каманд. […]
CEES Fellowship — да чатырох месяцаў у Цюрыху на ўласнае даследаваннеЦэнтр усходнееўрапейскіх дасле…
CEES Fellowship — да чатырох месяцаў у Цюрыху на ўласнае даследаванне Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў пры Цюрыхскім універсітэце набірае стыпендыятаў(-ак) на вясновы семестр 2027 года. Тэма — любая, звязаная з Расіяй, Усходняй Еўропай, Каўказам ці Цэнтральнай Азіяй, але ў гэтым наборы асабліва чакаюць праектаў пра Паўднёвы Каўказ: геапалітыку, эканамічныя сувязі, сацыяльныя і культурныя працэсы. Падавацца могуць […]
Bom Dia / OASis Residency — 1 300 EUR ганарару за рэзідэнцыю ў партугальскай вёсцыCultivamos Cultur…
Bom Dia / OASis Residency — 1 300 EUR ганарару за рэзідэнцыю ў партугальскай вёсцы Cultivamos Cultura кліча на #рэзідэнцыя ў São Luís (Odemira, Партугалія). Тут працуюць у сувязі з месцам і мясцовай супольнасцю і шукаюць, як мастацтва суадносіцца з экалогіяй і ўстойлівай будучыняй. Чакаюць арыгінальныя і рэалістычныя праектаў з любой дысцыпліны — асабліва з […]
Новы раўнд стыпендый ад Centrum Mieroszewskiego: 32 000 PLN на чатыры месяцы даследаванняў у Польшч…
Новы раўнд стыпендый ад Centrum Mieroszewskiego: 32 000 PLN на чатыры месяцы даследаванняў у Польшчы Centrum Mieroszewskiego набірае маладых даследчыкаў(-ц), якія вывучаюць Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Асабліва чакаюць праектаў пра пратэсты, грамадзянскую супольнасць і палітычны супраціў у Беларусі і Расіі (у тым ліку пра дыяспару), спадчыну Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі, еўраінтэграцыю Украіны, Малдовы, Грузіі […]
ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататып на стыку мастацтва і тэхналогійOnassis ONX у Афінах шукае…
ONX Seeds 2026 — да 5 000 EUR на прататып на стыку мастацтва і тэхналогій Onassis ONX у Афінах шукае раннія праекты, у якіх тэхналогія — не дэкор, а частка ідэі: інтэрактыўныя аб’екты, гульні, гукавыя працы, анімацыю, генератыўныя сістэмы ці гібрыдныя аналагава-лічбавыя формы. Чатыры месяцы інкубацыі — каб прайсці шлях ад канцэпцыі да працоўнага прататыпа. […]
WATCH DOCS Pitching 2026 — пітчынг дакументальных праектаў з узнагародамі да 20 000 PLN Падавацца м…
WATCH DOCS Pitching 2026 — пітчынг дакументальных праектаў з узнагародамі да 20 000 PLN Падавацца могуць #рэжысёры(-кі) і #прадусары(-кі) з Польшчы, Украіны, Беларусі і Грузіі — з кароткім, сярэднім або поўным метром пра сацыяльныя тэмы і правы чалавека. Праект мусіць быць на этапе прасунутага дэвелапменту, вытворчасці або постпрадакшну. Можна падаваць і праекты, якія ўжо былі […]
Архіў VEHA шукае сямейныя фота для другога тома «Руін Беларусі»Першы том выйшаў у 2025 годзе і атры…
Архіў VEHA шукае сямейныя фота для другога тома «Руін Беларусі» Першы том выйшаў у 2025 годзе і атрымаў адзнаку конкурсу Najpiękniejsze Polskie Książki. Шукаюцца фота, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1990 года, з руінамі гістарычных будынкаў — сядзіб, цэркваў і касцёлаў, сінагог, вакзалаў. Асабліва каштоўныя здымкі, дзе людзі пазіруюць на фоне руін. Даслаць можа […]