Архіў VEHA шукае сямейныя фота для другога тома «Руін Беларусі»Першы том выйшаў у 2025 годзе і атры…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Архіў VEHA шукае сямейныя фота для другога тома «Руін Беларусі»

Першы том выйшаў у 2025 годзе і атрымаў адзнаку конкурсу Najpiękniejsze Polskie Książki.

Шукаюцца фота, зробленыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1990 года, з руінамі гістарычных будынкаў — сядзіб, цэркваў і касцёлаў, сінагог, вакзалаў. Асабліва каштоўныя здымкі, дзе людзі пазіруюць на фоне руін.

Даслаць можа кожны(-ая), у каго захаваліся такія фота: патрэбныя толькі лічбавыя копіі, арыгіналы застаюцца ў сям’і. Калі ведаеце год, месца і хто на здымку — напішыце, а калі не — усё роўна дасылайце.

Што будзе са здымкамі: усе, што пасуюць праекту, трапяць у анлайн-архіў VEHA, а найцікавейшыя — у «Руіны Беларусі. Том II». Аб’екты для тома выбіраюць разам з тымі, хто дашле фота.

Ддл: 1 снежня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!