Новы раўнд стыпендый ад Centrum Mieroszewskiego: 32 000 PLN на чатыры месяцы даследаванняў у Польшч…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Новы раўнд стыпендый ад Centrum Mieroszewskiego: 32 000 PLN на чатыры месяцы даследаванняў у Польшчы

Centrum Mieroszewskiego набірае маладых даследчыкаў(-ц), якія вывучаюць Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Асабліва чакаюць праектаў пра пратэсты, грамадзянскую супольнасць і палітычны супраціў у Беларусі і Расіі (у тым ліку пра дыяспару), спадчыну Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі, еўраінтэграцыю Украіны, Малдовы, Грузіі і Арменіі, а таксама супрацьдзеянне расійскай прапагандзе.

Падавацца могуць даследчыкі(-цы) і аспіранты(-кі), якім у год падачы не больш за 40 гадоў, з грамадзянствам краін ЕС, Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі або Азербайджана.

◉ Калі: 1 сакавіка – 30 чэрвеня 2027 года.

Ддл: 28 кастрычніка, 23:59 (CET).
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!