sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat

Стыпендыі для навукоўцаў ад Свабоднага ўніверсітэта Берліна

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Стыпендыі для навукоўцаў ад Інстытута ўсходнееўрапейскіх даследванняў Свабоднага ўніверсітэта Берліна, #Германія Для каго: навукоўцы-ўцекачы з Украіны, а таксама навукоўцы, якія падвяргаюцца рызыцы з-за ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Расіі і Беларусі і вымушаныя пакінуць краіну. #стыпендыя (1200 – 1500 EUR) разлічаная на тэрмін 3-6 месяцаў і дае магчымасць атрымаць падтрымку ў рамках праграмы Scholars at Risk, або […]

Рэзідэнцыя Core Residency Program у Хьюстане для мастакоў і мастацтваведаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#рэзідэнцыя па праграме Core Residency Program у Хьюстане, #ЗША Арганізатары – Школа мастацтваў Глассела. Для каго: практыкуючыя візуальныя #мастакі і #мастацтваведы, якія скончылі навучанне ў бакалаўрыяце/магістратуры. Чакаецца, што абраныя кандыдаты будуць на працягу 9 месяцаў прымаць удзел у лекцыях і дыскусіях, а таксама праводзіць публічныя лекцыі і семінары для жыхароў. Пасля праграмы адбудзецца выстава прац. […]

Швейцарская платформа BRÜCKEREI шукае харэографаў і танцораў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Платформа для развіцця харэаграфіі BRÜCKEREI шукае творчых выканаўцаў, #Швейцарыя Для каго: #харэографы і #танцоры BRÜCKEREI – двухтыднёвая творчая пляцоўка і эксперыментальная лабараторыя ў Цюрыху. Абраныя кандыдаты змогуць даследваць спосабы перадачы харэаграфічных ідэй, пашыраць мову рухаў і кідаць выклік сваёй творчасці. Падчас праграмы харэографы будуць працаваць пад кіраўніцтвам сусветна вядомага бельгійскага рэжысёра Алана Платэля ў групе […]

e-flux journal абвясціў конкурс на тры шасцімесячныя стыпендыі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#стыпендыя ад часопіса пра сучаснае #мастацтва e-fluxРэдакцыя e-flux journal абвесціла конкурс на 3 шасцімесячныя стыпендыі на 2022 год як магчымасць для перыяду даследаванняў, мэтанакіраванага вывучэння.У кантэксце вайны ва Ўкраіне, адна з мэтаў стыпендыі – надаць увагу палітычным, гуманітарным і культурным наступствам вайны, шматбакова выяўвіць тэматычныя адхіленні, затрымкі і тэндэнцыі, якія можна было б вывучыць ў […]

Komuna Warszawa абвяшчае набор актораў з Украіны і Беларусі ў тэатральны праект

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#тэатр Komuna Warszawa аб’яўляе набор у тэатральны праект, #Польшча «Агнём і мячом/Тарас Бульба/Каласы пад сярпом тваім. Сацыяльна-геакультурная размова» – тэатральны праект Беніяміна Коца (рэжысура) і Сашы Дзянісавай (драматургія). Мэта праекта – змясціць літаратурныя тэксты на ўкраінскай, беларускай і польскай мовах у досвед вайны ва Украіне; пераасэнсаваць сусветную геапалітыку праз класічную літаратуру. Для каго: #акторы з […]

Тэатральны інстытут імя Рашэўскага прапануе рэзідэнцыю для беларусаў і ўкраінцаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#рэзідэнцыя ад Тэатральнага інстытута імя Збігнева Рашэўскага, #Польшча Для каго: прадстаўнікі тэатральных прафесій (#акторы, #драматургі, #рэжысёры і інш.) з Беларусі і Украіны, якія пацярпелі ад вайны і рэпрэсій. Мэта праграмы – даць магчымасць рэзідэнтам творча працаваць, праз рэалізацыю канкрэтнага праекта, або пошук крыніц натхнення пад мастацкім кіраўніцтвам польскіх тэатральных устаноў. Што неабходна: – заяўка,– CV,– […]

Artists at Risk збірае спіс магчымасцяў для ўкраінскіх творцаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Паступова вяртаемся ў звыклы рэжым публікацый у канале. Безумоўна, велізарная (і ўсё большая) колькасць магчымасцяў зараз адкрываецца і скіроўваецца на культурных дзеячаў з Украіны, вымушаных з’ехаць за мяжу. У дакуменце па спасылцы каардынатары #AiR праграмы Artisits at Risk складаюць спіс такіх арганізацый, праграм і іншых прапановаў для ўкраінскіх творцаў і сацыякультурніцкіх менеджараў. Калі ласка, пашырайце […]

Еўрапейскі моладзевы адукацыйны цэнтр у Магдэбургу шукае валанцёраў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Еўрапейскі моладзевы адукацыйны цэнтр у Магдэбургу тэрмінова шукае валанцёраў, #Германія Каманда валанцёраў будзе арганізоўваць паўсядзённае жыццё бежанцаў з Украіны, якія знайшлі прытулак у Еўрапейскім моладзевым адукацыйным цэнтры і ў Магдэбургу. Для каго:– моладзь ад 18 да 30 гадоў,– валоданне ўкраінскай і / або рускай мовамі. Што неабходна рабіць: на працягу двух месяцаў працаваць з бежанцамі […]

Стыпендыя Элізабэт Нойффер для журналістак ад Міжнароднага фонда жаночых медыя

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#стыпендыя Элізабэт Нойффер для журналістак ад Міжнароднага фонда жаночых медыя. Абраная кандыдатка зможа завяршыць #даследванні і курсавую працу ў Цэнтры міжнародных даследванняў Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. А таксама прыняць удзел у стажыроўках The Boston Globe и The New York Times. Для каго: журналісткі, небінарныя і гендэрна неканформныя #журналісты, чыя праца сканцэнтравана на пытаннях #правы_чалавека і сацыяльная […]

Стыпендыя Ханса Кошніка ў Германіі для даследчыкаў, якія знаходзяцца ў небяспецы

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#стыпендыя Ханса Кошніка, #Германія Для каго: #даследчыкі – магістранты, аспіранты, малодшыя і старэйшыя навуковыя супрацоўнікі – якія знаходзяцца ў небяспецы. З-за вайны ва Украіне Асацыяцыя сяброў даследчага цэнтра прапануе дадатковыя стыпендыі для даследчыкаў-бежанцаў з Украіны і для даследчыкаў з Расіі і Беларусі, якія знаходзяцца пад пераследам. Асацыяцыя дае магчымасць прыехаць у Германію і працягнуць свае […]