Centrum Współpracy Młodzieży шукае маладых людзей з Украіны і Беларусі ад 18 да 31 гадоў для ўдзелу ў праекце Еўрапейскага корпуса салідарнасці ў Гдыні, #Польшча. #валанцёры будуць дапамагаць уцекачам з Украіны ў польскай Гдыні і вакол яе. Умовы: пражыванне, харчаванне, кішэнныя грошы, транспарт і медыцынская страхоўка аплачваюцца арганізатарамі. Дадатковая інфармацыя: [email protected]+4858 620 24 80
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat
Тры магчымасці для мастакоў падтрымаць Украіну і збор сродкаў для арміі
Тры магчымасці публічна выказацца мастакам у падтрымку Украіны і прыняць удзел у зборы сродкаў для арміі. Антываенная выстава ў Пльзені ў падтрымку людзей, пацярпелых ад вайны ва Украіне. Падчас выставы будзе арганізаваны сбор сродкаў для @clovek_v_tisni (Instagram) і прадстаўлена інфармацыя аб розных ініцыятывах, якія дапамагаюць бежанцам і мігрантам у Чэшскай Рэспубліке. Што неабходна: даслаць на […]
Беларускія культурныя дзеячы патрабуюць спыніць вайну і вывесці войскі
Адкрыты ліст беларускіх культурных дзеячаў аб спыненні вайны Беларускія культурніцкія дзеячы выказваюць сваю салідарнасць з народам Украіны і патрабуць ад кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і вывесці войскі з тэрыторыі Украіны, а таксама з тэрыторыі Беларусі. Пакінуць свой подпіс можна тут. Спыніць вайну! Зварот беларускай інтэлігенцыі BEL: Ад імя беларускай інтэлігенцыі рашуча пратэстуем […]
Беларускіх дзеячаў культуры заклікаюць звяртацца па дапамогу праз Беларускую раду культуры
Увага беларускім дзеячам культуры! Калі вам патрэбна дапамога ці кансультацыя ў звязку з ваеннымі дзеяннямі ва Украіне, звяртайцеся да нас праз любыя магчымыя каналы: @by_culture_bot [email protected] дырэкты інстаграма, фэйсбука, твітара Інструкцыя ад фонда Bysol для беларусаў э, якія хочуць выехаць з Украіны або Беларусі.
Дзве прэміі для журналістаў: узнагарода IWMF «Смеласць у фотажурналістыцы»
Дзве прэміі для журналістаў: 1⃣Прэмія Ані Нідрынгхаус IWMF «Смеласць у фотажурналістыцы»:Прысуджаецца фотакарэспандэнткам, якія праявілі ў сваёй працы сілу характару, мужнасць і настойлівасць, праявілі мужнасць і самаадданасць. Ддл: 24 лютага Узнагароды для пераможцаў: – #прэмія 20 000 USD,– дэманстрацыя прац на выставах. Што падрыхтаваць:– 12 фотаздымкаў, якія найлепш прадстаўляюць сферу і стыль працы.– апісальныя матэрыялы на […]
У цырку ў Голуэі адкрыты набор валанцёраў на творую і адміністрацыйную пасады
#валанцёрства ў цырку ў г. Голуэй/Galway, #ІрландыяАдкрыты набор на 2 пасады: ⁃ творую: памочнік рэпетытара,⁃ адміністрацыйную: памочнік адміністрацыі па мастацтвах. Калі: жнівень 2022 – ліпень 2023 годаКрытэры адбору: – 18-30 год, – валоданне ангельскай, – на пасаду памочніка выкладчыка пажаданы досвед працы ў цыркавым мастацтве або гімнастыцы. Прадастаўляецца: – жыллё – асобны пакой у доме […]
Анлайн-дыскусія пра мастачак з Беларусі і Украіны пачнецца ў 18:00 CET
Сёння можна паспець далучыцца да анлайн-дыскусіі, прысвечанай мастачкам з Беларусі і Украіны. У дыскусіі прымуць удзел мастачкі, куратаркі і каардынатаркі праекта Secondary Archive – унікальнай анлайн-ініцыятывы для жанчын. Пачатак ў 18:00 (CET).Больш інфармацыі. secondaryarchive.org – гэта прастора, дзе мастачкі могуць гаварыць пра сябе як з дапамогай мастацкіх стэйтментаў, так і з дапамогай сваіх прац.
Elephant Lab адкрывае месячную лічбавую рэзідэнцыю для мастакоў
Лічбавая #рэзідэнцыя ад Elephant Lab на месяц. Для каго: #мастакі, якія практыкуюць #жывапіс і #малюнак. Гэта магчымасць паэкспераментаваць з матэрыяламі прэміум-класа ад брэндаў Winsor & Newton і Liquitex. Гэта асяроддзе, у якім мастакі могуць даследваць і ўводзіць новаўвядзенні з гэтымі матэрыяламі. Праекты павінны быць (абярайце адзін або некалькі пунктаў):– эксперыментальнымі– інавацыйнымі– сумеснымі. Што прапануюць:– мастацкія […]
Рэзідэнцыі Новага фонда дэмакратыі для беларускіх мастакоў і дзеячаў культуры
Рэзідэнцыі Новага фонда дэмакратыі для беларускіх мастакоў і дзеячаў культурыРэзідэнцыя з’явілася ў адказ на грамадска-палітычны крызіс у Беларусі і створана пры супрацоўніцтве з Беларускай Радай культуры і іншымі НДА Ўсходняга суседства. Для каго: дзеячы культуры і мастацтва (#мастакі, #пісьменнікі, #музыкі, #куратары, #культменеджары і г.д.), якія:– падвергліся палітычным рэпрэсіям;– былі вымушаны бегчы з краіны ці не […]
Next Page Foundation адкрывае літаратурную рэзідэнцыю ў Сафіі
Літаратурная #рэзідэнцыя ад Next Page Foundation у Сафіі, #БалгарыяДля каго: міжнародныя #пісьменнікі(-цы) і #паэты(-кі), літаратурныя #перакладчыкі(-цы), а таксама: #рэдактары, #выдаўцы, #журналісты і іншыя спецыялісты ў літаратуры і літаратурнай камунікацыі. Праграма мае на мэце стварэнне магчымасцяў для прафесійнай камунікацыі з балгарскай літаратурнай супольнасцю, з грамадскасцю і культурнай сцэнай у Сафіі. Чаканні ад рэзідэнтаў(-ак): – праца над […]