Еўрапейскі моладзевы адукацыйны цэнтр у Магдэбургу шукае валанцёраў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Еўрапейскі моладзевы адукацыйны цэнтр у Магдэбургу тэрмінова шукае валанцёраў, #Германія

Каманда валанцёраў будзе арганізоўваць паўсядзённае жыццё бежанцаў з Украіны, якія знайшлі прытулак у Еўрапейскім моладзевым адукацыйным цэнтры і ў Магдэбургу.

Для каго:
– моладзь ад 18 да 30 гадоў,
– валоданне ўкраінскай і / або рускай мовамі.

Што неабходна рабіць: на працягу двух месяцаў працаваць з бежанцамі з Украіны і падтрымліваць іх.

Умовы:
– пражыванне, харчаванне і камандзіровачныя выдаткі аплачваюцца арганізатарамі,
– 5 EUR у дзень на кішэнныя выдаткі.

Ддл: 18 сакавіка.
Падаць заяўку.

#валанцёры #валанцёрства