#рэзідэнцыя фонда Fiminco у Сэн-Сэн-Дэні, #Францыя Для каго: #мастакі ўсіх дысцыплін і любога ўзросту. У мастакоў будзе асяроддзе для даследванняў і творчасці. Фонд арганізуе сустрэчы з сусветнымі прафесіяналамі са света мастацтва, куратарамі, галерыстамі, журналістамі і інш. Працы рэзідэнтаў будуць прэзентаваны на выставе. Гэта добрая магчымасць для прафесійнага развіцця і заяўленні аб сабе на французскай арт […]
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat
Анкетаванне для беларускіх творцаў і культдзеячаў у Літве
Культдзечам і творцам, якія зараз знаходзяцца ў Літве: яшчэ адно анкетаванне, важнае для распрацоўкі лабараторыі культурных і крэатыўных індустрый Майстэрня Карысных Праектаў задумала новы комплексны адукацыйны праект у Вільні, каб дапамагчы рэлакаваным беларусам і беларускам з сектара ККІ, і просіць аб вашым удзеле ў вывучэнні патрэбаў аўдыторыі. Для каго: #культменеджары, #прадзюсары, #творцы, якія зараз жывуць […]
Польскі Інстытут тэатральны абвясціў вакансіі для беларусаў і ўкраінцаў
Польскі Інстытут тэатральны імя З. Рашэўскага, акрамя дзейснага набору на рэзідэнцыі (ддл 15 красавіка, пачынаюцца ўжо ў траўні), абвесціў і #вакансіі тэхнічных спецыялістаў у тэатры для беларусаў і ўкраінцаў: ⁃ асістэнт мастака-сцэнографа: праца ў мастацкай студыі, канструяванне лялек⁃ асістэнт сцэнографа: праца ў сталярнай майстэрні, стварэнне сцэнаграфіі. Падрабязнасці ў сакратарыяце «Kubus» па email: [email protected] #тэатр #сцэнічныя_мастацтвы
ЕГУ запрашае на віртуальны дзень магістра 10 красавіка
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на віртуальны дзень магістра, #Літва Калі: 10 красавіка з 11:00 да 15:00 па мінскім часе. Гэта інфармацыйная онлайн-сустрэча для студэнтаў старэйшых курсаў універсітэтаў, асоб з вышэйшай адукацыяй і ўсіх зацікаўленых у атрыманні магістарскай адукацыі. На мерапрыемстве вы:– пазнаёміцеся з магістарскімі праграмамі ЕГУ, іх выкладчыкамі і асаблівасцямі навучальных планаў,– даведаецеся, якія навуковыя […]
Рэзідэнцыя «Нататкі адукацыі CAMP» у Германіі для спецыялістаў мастацкай адукацыі
#рэзідэнцыя «Нататкі адукацыі CAMP», #Германія Для каго: практыкуючыя спецыялісты ў галіне мастацкай адукацыі – настаўнікі, выкладчыкі, працаўнікі культуры, #мастакі і студэнты з практычным досведам у галіне мастацкай адукацыі. Рэзідэнтам прапануюць падзяліцца сваімі падыходамі, разам распрацаваць педагагічныя праграмы і рэалізаваць уласныя адукацыйныя праекты. Што прапануюць– пражыванне ў Касэле,– 20 EUR суткавых у дзень,– пакрыццё выдаткаў на […]
Глабальная прэмія лічбавага мастацтва Наньянскага тэхналагічнага ўніверсітэта
Глабальная #прэмія лічбавага мастацтва Наньянскага тэхналагічнага ўніверсітэта «Устойлівыя людзі, натхняльныя перамены», Сінгапур. Для каго: міждысцыплінарныя каманды ў складе якіх #мастакі, тэхнолагі, інжынеры #навукоўцы #даследчыкі 18+. Конкурс праводзіцца ў двух катэгорыях: «Міжнародныя прафесіяналы» і «Мясцовыя студэнты». Важна: удзельнікі, якія не знаходзяцца ў Сінгапуры, маюць права падаваць заяўкі толькі ў катэгорыю «Міжнародныя прафесіяналы». Шукаюць творчыя працы, якія […]
Набор на Майстэрню карысных праектаў падоўжаны да 10 красавіка
На Майстэрню карысных праектаў падоўжаны набор – да 10 красавіка
Офіс Святланы Ціханоўскай абвяшчае набор на праграму рэзідэнцыі Хаба
Офіс Святланы Ціханоўскай абвяшчае набор на праграму рэзідэнцыі Хаба Офіса Праграма Хаба створаная для актывістаў, прадстаўнікоў грамадскіх праектаў, ініцыятыў і арганізацый, медыя (а таксама блогераў і медыя праектаў), якія знаходзяцца ў Вільні, каб яны маглі засяродзіцца на сваіх праектах ды знайсці партнёраў і рэсурсы для іх рэалізацыі. Рэзідэнты Хаба атрымаюць магчымасць наладзіць супрацу з Офісам […]
Конкурс плакатаў Roots у Іспаніі прымае працы пра культурную самабытнасць
#конкурс плакатаў Roots, #Іспанія Для каго: #дызайнеры і #мастакі. Прымаюцца працы ў катэгорыях «Друкаваны плакат» і «Анімаваны плакат», якія створаны ад натхнення культурай уласнай краіны (музыка, мастацтва, ежа, прырода, паэзія, традыцыі, рамёствы і інш.). У цэнтры ўвагі конкурса – павага і захоўванне культурнай самабытнасці. 50 адабраных прац увайдуць у выставу, якая пройдзе ў некалькіх краінах, […]
Münchner Filmwerkstatt прапануе год валанцёрства ў кінасупольнасці Мюнхена
Магчымасць правесці цэлы год у Мюнхенскай кінасупольнасці ад Münchner Filmwerkstatt у фармаце #валанцёрства, #Германія Для каго: натхнёная і мэтанакіраваная моладзь да 30 год з розных краін свету. Вы цікавіцеся кіно і кінематаграфіяй і жадаеце развівацца ў гэтай галіне. Ініцыятыўнасць і камунікабельнасць – пераважныя плюсы. Што неабходна рабіць: дапамагаць у арганізацыі і правядзенні навучання дакументалістаў падчас […]