Магчымасць правесці цэлы год у Мюнхенскай кінасупольнасці ад Münchner Filmwerkstatt у фармаце #вала…

Магчымасць правесці цэлы год у Мюнхенскай кінасупольнасці ад Münchner Filmwerkstatt у фармаце #валанцёрства, #Германія

Для каго: натхнёная і мэтанакіраваная моладзь да 30 год з розных краін свету. Вы цікавіцеся кіно і кінематаграфіяй і жадаеце развівацца ў гэтай галіне. Ініцыятыўнасць і камунікабельнасць – пераважныя плюсы.

Што неабходна рабіць: дапамагаць у арганізацыі і правядзенні навучання дакументалістаў падчас трэнінгаў, майстар-класаў і семінараў пра кіно, ад вядомых прафесіяналаў. Гэта праца ў камандзе. Але вы гарантуеце, што майстар-клас пройдзе гладка. Усё, ад падрыхтоўкі кавы да вырашэння тэхнічных праблем, будзе часткай вашай работы.

Што прапануюць:
забеспячэне пражывання на 2-3 месяцы, а таксама аплаты кватэры на наступныя месяцы,
грошы на харчаванне,
праязны на грамадскій транспарт / ровар,
онлайн-курсы нямецкай мовы,
магчымасці для рэалізацыі ўласных праектаў.

Час праграмы: 52 тыдні ў перыяд да 30 чэрвеня 2023.
Ддл: адкрыты.
Падрабязней.

#валанцёры #кіно