​Офіс Святланы Ціханоўскай абвяшчае набор на праграму рэзідэнцыі Хаба ОфісаПраграма Хаба створаная д…

Офіс Святланы Ціханоўскай абвяшчае набор на праграму рэзідэнцыі Хаба Офіса

Праграма Хаба створаная для актывістаў, прадстаўнікоў грамадскіх праектаў, ініцыятыў і арганізацый, медыя (а таксама блогераў і медыя праектаў), якія знаходзяцца ў Вільні, каб яны маглі засяродзіцца на сваіх праектах ды знайсці партнёраў і рэсурсы для іх рэалізацыі.

Рэзідэнты Хаба атрымаюць магчымасць наладзіць супрацу з Офісам і іншымі ініцыятывамі, а таксама месца працы з камандай і індывідуальную, тэхнічную, адукацыйную і экспертную падтрымку.

Для каго: актывісты, ініцыятывы, НДА, медыя (СМІ, аўтары каналаў, блогеры, медыя праекты).

Месца: горад Вільня.

Магчымасці:
– Працоўнае месца і месца для сустрэчаў каманды ў Хабе.
– Адукацыйная падтрымка.
– Экспертная дапамога (індывідуальныя кансультацыі і ментарства).
– Тэхнічная дапамога (абсталяванне для друку, фота/відэаздымкаў і інш.).
– Нетворкінг (дапамога ва ўсталяванні кантактаў з вонкавымі актарамі).
– Рэалізацыя сумесных праектаў з Офісам.

Фарматы ўдзелу:
– Праца са сваёй камандай.
– Супраца з іншымі рэзідэнтамі.
– Сустрэчы і кансультацыі з прадстаўнікамі Офіса.
– Супольныя тэматычныя крэатоны і брэйнстормінгі.

Працягласць рэзідэнцыі: 3 месяцы (пры неабходнасці тэрмін можа быць падоўжаны).

Дэдлайн падачы заяўкі: 25 красавіка 2022.

Падаць заяўку можна тут: https://forms.gle/b95MF6zp5rPMuuCs6