Два анлайн-трэнінгі па must-have навыках ад Free Belarus Center і ўкраінскай установы Action Institute. Ужо на гэтым тыдні! Для каго: грамадскія #актывісты, #валанцёры. 1⃣ Двухдзённы анлайн-інтэнсіў па бяспецы Вы даведаецеся: – як абараніць свой камп’ютар і мабільны тэлефон,– як падрыхтавацца да ператрусу і што рабіць, калі падрыхтавацца не паспелі,– як бяспечна паводзіць сябе пры затрыманні. […]
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat
Рэзідэнцыя і выстава для мастакоў з асаблівасцямі развіцця ў Фінляндыі і Швецыі
#рэзідэнцыя і #выстава ад праекта «Стварэнне творчасці – роўнасць мастакоў-інвалідаў і мастакоў, якія выкарыстоўваюць мову жэстаў» Пражываць і працаваць можна ў Торніа, #Фінляндыя, і ў Хапаранда, #Швецыя. Для каго: #мастакі з асаблівасцямі развіцця. Мэта праграмы – даступнасць і гнуткасць з улікам індывідуальных патрэбаў, каб мастакі маглі сканцэнтравацца на працы. Можна працаваць у любой форме мастацтва: […]
Актуальны спіс творчых дэдлайнаў на бліжэйшыя 7-10 дзён
Вітанні! Актуалізуем спіс дэдлайнаў у бліжэйшыя 7-10 дзён. Не забудзьцеся зазірнуць у папярэднюю падборку – там шмат цікавага. Да 25 красавіка можна паспець: – практыкуючым творцам з любой дысцыпліны – падацца на конкурс даследчага праекта «Petchwork»;– даслаць AR і відэатворы на «Месяц лічбавага мастацтва ў Парыжы»;– круглы стол “Гарады з разрозненай памяццю: еўрапейскі погляд на […]
Клайпедскі цэнтр камунікацый ў культуры прапануе арт-рэзідэнцыі ў Літве
Арт-рэзідэнцыі ад Клайпедскага цэнтра камунікацый ў культуры (KCCC), #Літва Праграма дае магчымасць жыць і ствараць у старым горадзе Клайпеды, рэалізоўваць індывідуальныя праекты, супрацоўнічаць з мясцовай супольнасцю, арганізоўваць дні адкрытых студый, творчыя майстэрні, выступаць з прамовамі і лекцыямі, а таксама стаць часткай розных івэнтаў KCCC. Тэрмін: ад 1 тыдня да 2 месяцаў. Для каго: літоўскія і […]
Конкурс грантаў «Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23»
“Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23” – #конкурс_грантаў ад Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава і партнёраў Конкурс ладзіцца па 4-х катэгорыях: 1⃣ “Малыя гранты на праекты па стабілізацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці”: для арганізацый і ініцыятываў, якія знаходзяцца пад ціскам або пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускага палітычнага рэжыму, дзейнасць якіх накіравана на развіццё […]
Круглы стол «Гарады з разрозненай памяццю» пройдзе анлайн
Фонд ім. Конрада Адэнаўэра (Беларусь) і Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў Вілфрыда Мартэнса (Бельгія) рэалізуюць праект “Месцы памяці: еўрапейскі погляд на пераадоленне траўмаў мінулага”. У рамках праекта прадугледжаныя 3 экспертныя круглыя сталы. Трэці з іх – “Гарады з разрозненай памяццю” – пройдзе 26 красавіка 2022 года. Месца правядзення: анлайн Час: 15:00-17:00 па Мінску. Мова мерапрыемства: беларуская (будзе […]
BALATORIUM запускае праграму арт-рэзідэнцый на 2022 год
BALATORIUM запускае праграму арт-рэзідэнцый на 2022 год Для каго: #мастакі (індывід./груп.), якія працуюць у любой галіне #мастацтва, любога узросту. Галоўная ідэя – стварыць новыя творы мастацтва ў сўпрацоўніцтве з даследчыкамі і экспертамі экасістэмы возера Балатон. BALATORIUM хоча дапамагчы зразумець шырокаму колу людзей праблемы і працэсы, звязаныя з возерам Балатон і яго рэгіёнам. Мастакі змогуць рэгулярна […]
«Месяц лічбавага мастацтва ў Парыжы» збірае AR і відэатворы
«Месяц лічбавага мастацтва ў Парыжы» збірае AR і відэатворы Гэты фестываль дыджытал-арту ўжо ладзіўся з прывязкай на лакацыі ў Нью-Ёрку і Маямі, гэтым разам будзе ладзіцца цягам усяго чэрвеня ў Парыжы. Для каго: #мастакі, якія працуюць з ⁃ #AR – эфектамі дапоўненай рэальнасці, даступныя ў Instagram і/або Snapchat.⁃ #video_art / #відэа_арт. Куратарская тэма:У другой эдыцыі […]
Адкрыты конкурс заявак на музычны фестываль MIL 2022 у Партугаліі
Адкрыты конкурс заявак на музычны фестываль MIL 2022, #Партугалія Для каго: #музыкі, музычныя гурты, #прадзюсары MIL – гэта фестываль + нэтворкінг-платформа прафесіяналаў музычнай індустрыі. Факусуецца на выяўленні, прасоўванні, павышэнні каштоўнасці і інтэрнацыяналізацыі сучаснай папулярнай музыкі. У фармаце дэманстрацый і форумаў MIL імкнецца асэнсаваць і акрэсліць будучыя тэндэнцыі і ініцыяваць дыскусію аб праблемах, якія будуць фармаваць будучыню музычнага і культурнага сектараў.Эдыцыя 2022 года адбудзецца 28-30 верасня […]
Арт-рэзідэнцыя на возеры Балатон у Венгрыі для мастакоў 18+
Арт- #рэзідэнцыя на возеры Балатон у Соладзе, #Венгрыя Файная магчымасць папрацаваць разам з таленавітымі мастакамі. Для каго: #мастакі 18+, у якіх ёсць пацверджаны мастацкі досвед. На працягу двух тыдняў мастакі змогуць няспынна працаваць над сваімі творамі і натхняцца адзін у аднаго. Будуць арганізаваныя семінары, сустрэчы, лекцыі ад экспертаў, а таксама нефармальныя дыскусіі на прыродзе. Што […]