Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Ужо сёння: тры анлайн-сустрэчы для прафесійнай і асабістай адукацыі1⃣Заключная гутарка праект…

*

Ужо сёння: тры анлайн-сустрэчы для прафесійнай і асабістай адукацыі


1⃣Заключная гутарка праекта «Спадчына як кісларод» – з Наталляй Хвір.

Тэма: сістэма аховы гісторыка-культурнай спадчыны, якая была ў нашай краіне адразу пасля атрымання незалежнасці, і што з ёю стала да 2022 года.

Наталля Хвір працавала ў сферы аховы культурнай спадчыны з 1993 года, да 2022 была начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, прадстаўляла краіну ў Савеце Еўропы і ЮНЕСКА. Арганізоўвала падрыхтоўку дакументаў на ўключэнне нематэрыяльных праяў творчасці чалавека ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, была каардынатаркай праектаў Савета Еўропы — Дні Еўрапейскай Спадчыны і COMUS.

Пачатак: 18:00 (Мінск)
Рэгістрацыя 


2⃣«Дзве хвалі беларусізацыі» – сустрэча з гісторыкам Аленай Маркавай у рамках віртуальнай кавярні ад ЗНО.

Гаворка пойдзе пра:
⁃ хвалі нацыянальнай палітыкі, асаблівасці беларусізацыі і яе вынікі,
⁃ прасоўванне беларускай мовы і працэсы фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці і сучаснай беларускай нацыі.

Алена Маркава, Ph.D. (доктар гісторыі) — даследчыца найноўшай беларускай гісторыі, выкладчыца Карлава ўніверсітэта ў Празе.

Пачатак: 19:00 (Мінск)
Рэгістрацыя


3⃣#трэнінг па псіхалагічнай устойлівасці ад Free Belarus Center.

Вы даведаецеся:
⁃ што такое бяспека,
⁃ як выгартоўваць стрэсаўстойлівасць,
⁃ што рабіць у сітуацыі стрэсу/траўмы.

Трэнерка — Марта Скугарава, гештальт-тэрапеўтка, якая працуе з наступствамі траўматычнага досведу і вядзе групу падтрымкі для жанчын-мігрантак.

Пачатак: 19:00 (Мінск)
Рэгістрацыя