Абвешчаная 2-ая эдыцыя анлайн-лабараторыі artivism & solidarity
Гэта #лабараторыя арт-актывісцкіх праектаў, мэта якой – натхніць на дзеянні ў салідарнасці з людзьмі, якія жывуць ва ўмовах вайны, крызісу правоў чалавека, сацыяльных і экалагічных катастроф. Гэта бяспечная прастора для самавыяўлення і эксперыментаў, беражлівых зносін, абмену досведам.
Тэма на 2022 год – адкрытая.
У праграме: ⁃ майстэрні пад кіраўніцтвам куратар/-ак, у рамках якіх можна распрацаваць, ажыццявіць і задакументаваць свае індывідуальныя і/або калектыўныя праекты; ⁃ сустрэчы з маста(ч)камі і актывіст(к)амі, матэрыялы аб арт-актывізме і тэматычныя сустрэчы; ⁃ па выніках майстэрняў – віртуальная выстава з работ удзельнікаў і ўдзельніц.