European Crafts Alliance шукае даследчыкаў(-ц) рэдкіх і знікаючых рамёстваў Еўропы — бюджэт 16 347 EUR European Crafts Alliance шукае эксперта(-ку), кансультанта(-ку) або даследчую арганізацыю, каб правесці даследаванне пра рамёствы, якім пагражае знікненне: мапаваць бягучую сітуацыю, сабраць якасныя і колькасныя даныя, вылучыць лепшыя практыкі захавання рамесных уменняў і сфармуляваць рэкамендацыі для рэгіянальных, нацыянальных і еўрапейскіх уладаў. […]
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat
Transformation Lab — праграма пра постаўтарытарныя трансфармацыі — для беларусаў і беларусак ва ўзр…
Transformation Lab — праграма пра постаўтарытарныя трансфармацыі — для беларусаў і беларусак ва ўзросце 18–35 гадоў | #Польшча Transformation Lab шукае адказы на пытанні, якія рэдка разбіраюць падрабязна: што адбываецца з дзяржавай, эканомікай і грамадствам пасля аслаблення або падзення аўтарытарнага рэжыму, як будаваць новыя інстытуты і што дапамагае дэмакратызацыі замацавацца, а што — вядзе да […]
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі pinned a photo…
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі pinned a photo
KNOWCASE Open Call 2027 — да 100 000 EUR на інсталяцыю ў цэнтры Мадрыда ад Sónar+D і Fundación Cote…
KNOWCASE Open Call 2027 — да 100 000 EUR на інсталяцыю ў цэнтры Мадрыда ад Sónar+D і Fundación Cotec Fundación Cotec разам з Sónar+D шукае праект, які на два-тры гады зойме KNOWCASE — вітрыну на ўзроўні вуліцы пры штаб-кватэры фонду. Патрэбны арыгінальны, раней нідзе не паказаны праект у полі лічбавай культуры, які спалучае навуку і […]
Фінальны модуль курса «Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў» — пра краўдфандынг — ужо ц…
Фінальны модуль курса «Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў» — пра краўдфандынг — ужо цалкам даступны на sekktor.online! Гэты модуль дакладна спатрэбіцца, калі будзеце планаваць уласны збор, выбіраць платформу, лічыць камісіі або рыхтаваць камунікацыйную стратэгію кампаніі. Але і ўжо цяпер гэтыя дзве лёгкія і хуткія лекцыі можна паспець праслухаць у транспарце, у спортзале ці за сняданкам. І, […]
Impart & Nalli Fellowships 2027–28 — гадавыя даследчыя стыпендыі пра тэкстыль Паўднёвай АзііМож…
Impart & Nalli Fellowships 2027–28 — гадавыя даследчыя стыпендыі пра тэкстыль Паўднёвай Азіі Можна падавацца даследчык/цам, дызайнер(к)ам, архівіст(к)ам, журналіст(к)ам, пісьменнік/цам, выкладчык/цам і практыкам(-іням) ад 18 гадоў з любой краіны свету — індывідуальна, калектывам ці невялікай арганізацыяй. Абавязковая ўмова: праект мусіць працаваць з тэкстыльнымі практыкамі Афганістана, Бангладэш, Бутана, Індыі, Мальдываў, М’янмы, Непала, Пакістана, Шры-Ланкі або Тыбета. […]
MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіныМожна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны і …
MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіны Можна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны і любога паходжання, на любым этапе практыкі — у #архітэктура, #кіно і #відэа, міждысцыплінарных мастацтвах, #літаратура, музычнай кампазіцыі, #тэатр і візуальных мастацтвах. Калектывы да 12 чалавек таксама могуць падацца. Прапануецца: студыя, жыллё і харчаванне; а пасля таго, як вам […]
Platform Dalí — рэзідэнцыі ў навуковых інстытуцыях Барселоны з ганарарам 7500 EURТэма 2027 года — «…
Platform Dalí — рэзідэнцыі ў навуковых інстытуцыях Барселоны з ганарарам 7500 EUR Тэма 2027 года — «What is real?»: рэальнасць як рухомая тэрыторыя з’яўлення, трансфармацыі і спекуляцыі. Можна падавацца маста(ч)кам любой дысцыпліны з прынамсі васьмю гадамі прафесійнага досведу — індывідуальна або калектывам. Досвед працы з навуковымі ўстановамі не патрабуецца, арганізатары асабліва вітаюць тых, хто робіць […]
Princeton Arts Fellowship і Hodder Fellowship — 93 000 USD на год у Прынстанскім універсітэце | #ЗШ…
Princeton Arts Fellowship і Hodder Fellowship — 93 000 USD на год у Прынстанскім універсітэце | #ЗША Lewis Center for the Arts Прынстанскага ўніверсітэта штогод адкрывае дзве стыпендыі: • Princeton Arts Fellowship — для тых, чые дасягненні на раннім этапе кар’еры сведчаць пра выключны патэнцыял. Cтыпендыя на два акадэмічныя гады, з абавязковым выкладаннем (курс або […]
Film Camp у Вільнюсе — дэдлайн ужо 20 жніўня!Нагадваем пра 7-дзённую праграму для кінапрактыкаў(-ін…
Film Camp у Вільнюсе — дэдлайн ужо 20 жніўня! Нагадваем пра 7-дзённую праграму для кінапрактыкаў(-інь) з Беларусі, Літвы і Швецыі. Будуць міжнародныя каманды, праца з ідэямі, здымкі кароткага фільма і фінальны паказ у кінатэатры ў Вільнюсе. Арганізатары пакрываюць пражыванне, харчаванне, дарогу і базавае абсталяванне. Ддл: 20 жніўня. Зарэгістравацца Дадаць у Google-каляндар ✦✦✦ Шукаць магчымасці ў […]