European Crafts Alliance шукае даследчыкаў(-ц) рэдкіх і знікаючых рамёстваў Еўропы — бюджэт 16 347 …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

European Crafts Alliance шукае даследчыкаў(-ц) рэдкіх і знікаючых рамёстваў Еўропы — бюджэт 16 347 EUR

European Crafts Alliance шукае эксперта(-ку), кансультанта(-ку) або даследчую арганізацыю, каб правесці даследаванне пра рамёствы, якім пагражае знікненне: мапаваць бягучую сітуацыю, сабраць якасныя і колькасныя даныя, вылучыць лепшыя практыкі захавання рамесных уменняў і сфармуляваць рэкамендацыі для рэгіянальных, нацыянальных і еўрапейскіх уладаў.

Бюджэт: максімум 16 347 EUR — гэта працоўны кантракт, і сума пакрывае ўсе выдаткі праекта, не толькі ганарар.

Праца будзе ісці з кастрычніка 2026 па красавік 2027.

Ддл: 15 верасня, 23:59 Брусэль.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!