Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

Літургія 21.05 па адрасе Bokšto 2 не адбудзецца, малітва за палітвязняў будзе каля муралу ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Браты і сёстры!Раней мы анансавалі Літургію на нядзелю 21.05 па адрасу Bokšto 2. Паведамляем, што багаслужэння там у бліжэйшую нядзелю НЕ БУДЗЕ Малітва за палітвязняў адбудзецца ў Вільні 21.05. каля муралу А. Беляцкаму Mindaugo g. 18. Час пачатку малітвы – 10.50

Божае Слова пра наведванне Іісусам Іерусалімскага храма і пытанні Іудзеяў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Добрай раніцы! Божае Слова сённяшняга дня апавядае пра наведванне Іісусам Іерусалімскага храма. Іудзеі падступаюць і кажуць: “даку́ль Ты будзеш тамíць ду́шы нашы? калі Ты Хрыстос, скажы нам адкры́та!” (Ян. 10, 17-28).Нам часта хочацца ад Бога канкрэтыкі і відавочнасці, але Ён заўсёды нібыта загадкамі з намі размаўляе. ЧАМУ?

Свята Жыровіцкай іконы Маці Божай і малітва за беларускіх палітвязняў у Вільні 20 траўня

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія беларусы, браты і сёстры! У бліжэйшую суботу важны дзень для ўсіх нас – свята ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ МАЦІ БОЖАЙ.Гэты маленькі абраз – вялікая святыня нашага народу і важны сімвал нашай духоўнай культуры і нацыянальнай самабытнасці. І айцец Аляксандр і я, у нашыя семінарскія гады заўжды маліліся перад гэтай святой іконай, а 20-е траўня быў неверагодна […]

Святар Аляксандр Кухта пра праваслаўную веру, прабачэнне Лукашэнкі і ролю мітрапаліта Веніяміна

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Новая «маліна» са святаром Аляксандрам Кухтай, які вядзе YouTube-канал «Бацюшка адкажа» пра праваслаўную веру на 47 тысяч падпісчыкаў. Мы пагаварылі пра тое, ці ёсць бог, ці можа быць дараваны Лукашэнка і навошта мітрапаліт Веніямін дабраславіў АМАП на гвалт. Таксама абмеркавалі сыход святара з Белправаслаўнай царквы, аўтакефалію, унію як трагедыю беларускага праваслаўя, грошы ў канвертах у […]

13 мая ў 9-й гадзіне ў Вільні адбудзецца Літургія віленскай беларускай супольнасці Сусветнага патрыярхату

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра ў суботу 13.05 а 9-й гадзіне адбудзецца чарговая Літургія нашай віленскай беларускай супольнасці Сусветнага патрыярхату. Шчыра і сардэчна запрашаем! Vokeičiu g. 20 Лютэранская царква. Пад час Літургіі чытаем нядзельны евангельскі тэкст пра сустрэчу Хрыста з самаранкаю. Пасля Літургіі запрашаем на кубачак кавы! ХРЫСТОС УВАСКРОС!!! Хто жадае малітоўна памянуць сваіх родных і блізкіх за здароў’е […]

Сёння памяць свяціцеля Кірыла Тураўскага, беларускага багаслова і прапаведніка

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія сёстры ды браты! Сёння святкуецца памяць свяціцеля Кірыла Тураўскага – беларускага Златавуста. Ён першы багаслоў і філосаф ў гісторыі Беларусі, выдатны прапаведнік і з’зяючы святасцю праведнік. Да увагі шаноўнага спадарства урывак вершаванага перакладу слова свяціцеля Кірыла ад Алеся Разанава: “ Сёння, красуючы, сонца увышыню ўсходзіцьІ, радуючыся, зямлю сагравае,—усходзіць нам гэтак з труны сонца святое […]

Гісторыя пра тое, як Бог прымушае выканаць Яго Волю і Прамысленне праз апостала Пятра і Карнілія

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Гісторыя пра тое як Бог прымушае выканаць Яго Волю і Прамысленне.Апосталы першапачаткова не хацелі хрысціць язычнікаў. Нават не думалі пра гэта і прапаведвалі выключна сярод іудэяў. Першы хрышчаны язычнік – рымскі афіцэр Карнілій. Бог загадвае апосталу Пятру хрысціць Карнілія і той, мягка кажучы, неверагодна здзіўлены такому наказу. Гісторыя апісваецца ў 10-м раздзеле кнігі Дзяў апостальскіх. […]

Слова Хрыста пра Хлеб Нябесны і вечнае жыццё ў Яго па Яна 6, 56-58

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння маем надзвычай важныя словы Хрыста:“Хто есць Маю́ Плоць і п’е Маю́ Кроў, той ува Мне застае́цца і Я ў ім;як пасла́ў Мяне жывы́ Айцец і Я жыву́ Айцом, так і той, хто есць Мяне, жыць будзе Мною;гэта і ёсць хлеб, які сышоў з неба; не так, як айцы вашы елі ма́нну і паме́рлі; хто […]

Анонс літургіі з тэкстам набажэнства для сачэння за ходам службы

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія браты і сёстры! Заўтра Літургія будзе служыцца па гэтаму тэксту. Пад час службы можна будзе сачыць за ходам набажэнства.

Літургія ў Лютэранскай кірсе 6 мая ў 9:00 памяці велікамучаніка Георгія Пераможцы

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Шаноўныя браты і сёстры! Заўтра ў СУБОТУ 6 мая служым Літургію! МЕСЦА: Лютэранская кірха – Vokeičiu g. 20 ЧАС: 9.00 ПАМЯЦЬ: велікамучаніка ГЕОРГІЯ Пераможцы.