УВАГА У СУБОТУ 27.05 ЛІТУРГІІ У ЛЮТЭРАНСКАЙ ЦАРКВЕ НЕ БУДЗЕ.Нажаль, у нашых братоў лютэран выйшла накладка па раскладу і мы не зможам там сабрацца.
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Свята Узнясення: сведчанне пра годнасць чалавечай прыроды
Наша чалавечая прырода у Хрысце Іісусе ўзносіцца на прастол Божай Славы!Найвышэйшае падцверджанне павагі да годнасці чалавечай прыроды кожнага чалавека.
Іісус з’явіўся вучням, паказаў раны і ўзнёсся на неба пасля благаслаўлення
Калі ж яны гаварылі пра гэта, Сам Іісус стаў пасярод іх і сказаў: мір вам.Яны ж, сумеўшыся і спалохаўшыся, думалі, што бачаць духа;а Ён сказаў ім: чаго вы збянтэжаныя і чаму сумненні ўваходзяць у сэрцы вашы?паглядзíце на рукі Мае і на ногі Мае: гэта Я Сам; дакранíцеся да Мяне і паглядзíце: дух не мае плоці […]
Свята Гасподняга Увазнясення і Святая Літургія ў Лютэранскай царкве ў Вільні 25 мая
Дарагія браты і сёстры!Заўтра мы святкуем свята Гасподняга Увазнясення. Заўтра ж а 8-й гадзіне у Лютэранскай царкве па адрасу Vokiečių g. 20 будзе служыцца Святая Літургія на славянскай мове.Запрашаем!
Малітва за вызваленне несправядліва зняволеных і падтрымку іх сем’яў у Беларусі
Айцец усіх людзей, Магутны Божа і Творца! Ты з невыказнай любові паслаў Сына Свайго – Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб вызваліць род чалавечы ад улады граху, зла, пекла і смерці!Твой подых, Госпадзе, ― подых свабоды; Ты стаіш на баку прыгнечаных, а не прыгнятальнікаў, бо Ты сам зведаў пакуты і знявагі за кратамі, гвалт і здзекі […]
Заўтра дзень смерці Вітольда Ашурка і Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі
Вітанні! Заўтра дзень смерці Вітольда Ашурка і Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Для нас, як хрысціян, важна правесці гэты дзень у малітве за ўсіх несправядліва зняволеных нашых сясцёр і братоў. “Хрысціянская візія” публікавала тыя малітвы, якія за кратамі складалі самыя зняволеныя. Са слоў гэтых туржмных малітваў мы склалі з невялікімі дапаўненнямі адну агульную малітву, якую […]
Літургія 21.05 па адрасе Bokšto 2 не адбудзецца, малітва за палітвязняў будзе каля муралу ў Вільні
Браты і сёстры!Раней мы анансавалі Літургію на нядзелю 21.05 па адрасу Bokšto 2. Паведамляем, што багаслужэння там у бліжэйшую нядзелю НЕ БУДЗЕ Малітва за палітвязняў адбудзецца ў Вільні 21.05. каля муралу А. Беляцкаму Mindaugo g. 18. Час пачатку малітвы – 10.50
Божае Слова пра наведванне Іісусам Іерусалімскага храма і пытанні Іудзеяў
Добрай раніцы! Божае Слова сённяшняга дня апавядае пра наведванне Іісусам Іерусалімскага храма. Іудзеі падступаюць і кажуць: “даку́ль Ты будзеш тамíць ду́шы нашы? калі Ты Хрыстос, скажы нам адкры́та!” (Ян. 10, 17-28).Нам часта хочацца ад Бога канкрэтыкі і відавочнасці, але Ён заўсёды нібыта загадкамі з намі размаўляе. ЧАМУ?
Свята Жыровіцкай іконы Маці Божай і малітва за беларускіх палітвязняў у Вільні 20 траўня
Дарагія беларусы, браты і сёстры! У бліжэйшую суботу важны дзень для ўсіх нас – свята ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ МАЦІ БОЖАЙ.Гэты маленькі абраз – вялікая святыня нашага народу і важны сімвал нашай духоўнай культуры і нацыянальнай самабытнасці. І айцец Аляксандр і я, у нашыя семінарскія гады заўжды маліліся перад гэтай святой іконай, а 20-е траўня быў неверагодна […]
Святар Аляксандр Кухта пра праваслаўную веру, прабачэнне Лукашэнкі і ролю мітрапаліта Веніяміна
Новая «маліна» са святаром Аляксандрам Кухтай, які вядзе YouTube-канал «Бацюшка адкажа» пра праваслаўную веру на 47 тысяч падпісчыкаў. Мы пагаварылі пра тое, ці ёсць бог, ці можа быць дараваны Лукашэнка і навошта мітрапаліт Веніямін дабраславіў АМАП на гвалт. Таксама абмеркавалі сыход святара з Белправаслаўнай царквы, аўтакефалію, унію як трагедыю беларускага праваслаўя, грошы ў канвертах у […]