Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

22 лютага ў Вільні пройдуць біблійныя чытанні з онлайн-трансляцыяй

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вітанкі ўсім! Заўтра ў чацвер 22.02. а 18-й гадзіне на Bokšto,4 мы збіраемся на Біблійныя чытанні. Будзем чытаць і супольна разважаць над тэкстам 3 раздзелу пісьма апостала Паўла да Рымлянаў. Менавіта заўтра мы прачытаем: “НАМ ДАВЕРАНА СЛОВА БОЖАЕ”. Няма хрысціян, якія не жывуць штодзённым натхненнем Божага Слова! Гэта сапраўдны цуд бачыць як Слова Божае ўваходзіць […]

Апостальскае чытанне 19 лютага: Хрыстос прыняў пакуты і пакінуў прыклад для вернікаў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Апостальскае чытанне сённяшняга дня:Бо на тое вы былí паклíканы; таму што і Хрыстос прыня‌ў паку‌ты за нас, пакінуўшы нам пры‌клад, каб мы ішлі па сляда‌х Яго: Ён граху‌ не ўчыніў, і не было падма‌ну ў ву‌снах Яго; калі Яго ліхасло‌вілі, Ён не ліхасло‌віў у адказ; паку‌туючы, Ён не пагража‌ў, а пакіда‌ў усё Суддзí Пра‌веднаму;Ён грахí […]

У Вільні спяклі першую самастойна зробленую прасфору Беларускай праваслаўнай супольнасцю

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дасталі з печкі нашу першую самастойна зробленую прасфору!!! Алілуія! На мінулым тыдні атрымалі прасфорную пячатку і вось паспрабавалі. Да ідэалу далёка, але, лічу, першая спроба не правальная. Зоя, дзякуй за працу!

Цудоўная ікона па замове шаноўнай Юліі ў Беларускай праваслаўнай супольнасці Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

А яшчэ паглядзіце якую цудоўную ікону зрабілі па замове нашай шаноўнай Юліі. Дарагая Юля, шчыра дзякуем за клопат!

Запрашаем на набажэнства з памінаннем блізкіх і малітвамі за палітвязняў у Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Запрашаем на набажэнства! Хто жадае памянуць сваіх блізкіх, можаце пакідаць імёны ў каментарах! Трансляцыя будзе адбывацца на нашым Ютуб-канале: https://www.youtube.com/@ortovilnyaБудзем маліцца за нашых палітзняволеных. Памянём новаспачылага забітана Аляксея Навальнага і нашых загінулых палітвязняў.

Архіепіскап Мікіта з Сусветнага Патрыярхату падтрымлівае аднаўленне здароўя караля ў Вялікабрытаніі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

https://www.facebook.com/groups/3431985900407940/permalink/3584460465160482/?mibextid=oMANbw Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні |… **НАВІНЫ ЖЫЦЦЯ СУСТВЕТНАГА ПРАВАСЛАЎЯ ЗА МІНУЛЫ ТЫДЗЕНЬ** **Велікабрытанія.** Архіепіскап Вялікабрытанскі Мікіта, Сусветны Патрыярхат, выказвае малітоўную падтрымку ў аднаўленні здароўя караля…

Рэфлексія над ілжывой рэлігійнасцю і сапраўдным хрысціянскім жыццём паводле Павла

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Рэфлексія над учорашнім чытаннем і абмяркаваннем. Галоўнай тэмай была – ілжывая рэлігійнасць, якую выкрывае Павел.Чалавек можа толькі прыкрывацца Богам, пышыцца прыналежнасцю да традыцыі. Па сутнасці сябе не змяняее ніяк, але крычыць: “З намі Бог!” Другое. Ніякія рэлігійныя традыцыі і прадпісанні не магчыма выканаць дасканала, таму выратаванне толькі ў Хрысце. Трэцяе. Павел кажа пра здольнасць неверуючых […]

Супольнае чытанне і абмяркаванне апостала Паўла – пісьмо да Рымлян (раздзел 2) у Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Працягваем супольнае чытанне і абмяркаванне апостала Паўла – пісьмо да Рымлян (раздзел 2). Сёння сустракаемся зазвычай а 18-й гадзіне ў парафіяльным доме на Boksto g.18! Святое Пісанне – крыніца натхнення для нашага жыцця, мыслення і дзеяння. ЗАПРАШАЕМ!!!