Breaking
22 Верас 2024, Няд

«Асана! Блаславёны той, хто ідзе ў імя Гасподняе!»Іерусалім. У хуткім часе пачнецца святкаванне Песа…

*

«Асана! Блаславёны той, хто ідзе ў імя Гасподняе!»

Іерусалім. У хуткім часе пачнецца святкаванне Песаха. У горад масава ідуць паломнікі. Туды ж скіроўваўся і Хрыстос разам з вучнямі.

Слава Яго ідзе наперадзе: людзі расказваюць адно аднаму пра ўваскрашэнне Лазара. Многія спадзяюцца, што Хрыстос вызваліць краіну ад рымскай акупацыі і ўзновіць іудзейскую дзяржаву.

Але Іісцс уязджае ў вароты Іерусаліма не на кані, як военачальнік, а на мірным асле. Так Ён паказвае, што Царства Ягонае — «не ад света гэтага».

Натоўпы радуюцца, вітаюць Хрыста як цара і Месію. Кладуць перад Ім пальмавыя галіны і сваё адзенне. «Асанна! Блаславёны той, хто ідзе ў Імя Гасподне, Цар Ізраілевы!» — выкрыкваюць яны.

Радасны і поўны спадзявання дзень, які папярэднічае трагічным падзеям. Праз колькі часу тыя, хто сёння вітае Хрыста, будуць крычаць: «Распні Яго!»

Літургія пачнецца а 10-й, а свяціць вербы айцы Георгій і Аляксандр будуць да 16-й. Адрас той жа Bokšto g. 4.

Далучыцца да службы анлайн можна на нашым канале на YouTube.