Сёння а 18й гадзіне размоўны клуб літоўскай мовы! Запрашаем
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Сёння а 18-й гадзіне Вячэрня ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Сёння а 18й гадзіне Вячэрня. Пасля службы можна пагаварыць са святаром, ці паспавядацца.
Біблійныя чытанні: абмеркаванне Евангелля паводле Лукі і гісторыя імя Яна Прадвесніка
А у нас сёння Біблійныя чытанні! Працягваем абмеркаванне Евангелля паводле Лукі. Гісторыя надання імені Яну Прадвесніку. Пачатак а 18.00 у нашым парафіяльным доме – Boksto g.4
Свята Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы 1 кастрычніка: Літургія ўвечары ў Вільні
На аўторак 1-га кастрычніка прыпадае свята Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы. У гэты дзень мы здзяйсняем Літургію ўвечары а 18.30 (Bokšto g.4). Хто жадае прычасціцца Хрыстовых Тайнаў, захоўвайце еўхарыстычны пост з 13.00 Запрашаем!
Фэст памяці прападобнага Лявонція Віленскага ў Вільні 29 верасня з асвячэннем капліцы
У Нядзелю 29.09 у нас ФЭСТ – памяць прападобнага Лявонція Віленскага! На яго гонар асвечана наша капліца. Вызнаўца, публіцыст і асветнік, аскет і выдаўца старажытнабеларускіх кніг, багаслоў і выкладчык, заснавальнік шпіталя. Гэта ўсё пра яго… Ён яўляе сабою вельмі добры ўзор хрысціянскага жыцця, служэння Царкве і народу. Субота 28.09 – вячэрня на гонар прападобнага Лявонція […]
Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні: вывучаем Евангелле паводле Лукі з гасцямі
Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні. Працягваем вывучэнне Евангелля паводле Лукі. Сёння чытаем і разважаем над урыўкам пра сустрэчу Марыі і Елізаветы, а таксама пра нараджэнне Яна Прадвесніка. Сёння на чытаннях будуць таксама і вельмі цікавыя госці. Усіх сардэчна запрашаем!
Сёння а 18-й гадзіне ў парафіяльным доме — Размоўны клуб літоўскай мовы з айцом Віталіюсам Моцкусам
Сёння у нашым парафіяльным доме а 18-й гадзіне нас ізноў чакае “Размоўны клуб літоўскай мовы” з айцом Віталіюсам Моцкусам Boksto g.4
Набажэнствы ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні 21-22 верасня
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрня, Споведзь, размовы. 22.09. Нядзеля. 10.00 Літургія. Чытаем Евангелле пра цудоўную лоўлю рыбы.
У Вільні невядомыя абстралялі вокны беларускай праваслаўнай царквы з пнеўматычнай зброі
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні. Гэты інцыдэнт упісваецца ў шэраг іншых правакацый супраць беларускай эміграцыі. Магчыма, яны хацелі паказаць сваю крутасць, што для іх няма законаў – ні на небе, ні на зямлі. Але насамрэч яны пазначылі сябе як небяспеку для ўсяго цывілізаванага свету. Пра тое, хто галоўны падазраваны, як […]
Запрашаем на біблійныя чытанні Евангелля паводле Лукі 19 верасня ў 18:00
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы пачалі чытаць і разбіраць кнігу Евангелля паводле Лукі. Сёння чытанне, у якім апісваецца падзея Дабравешчання. Сустрэча адбудзецца а 18-й гадзіне. Запрашаем!