Паніхіда па Роме https://www.youtube.com/live/BOAIfURJr1k?si=jN2i91zCKte2cN8o Панихида по Роману Бондаренко
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Сёння пасля Паніхіды адбудзецца сустрэча Размоўнага клуба літоўскай мовы ў Вільні
Сёння пасля Паніхіды для жадаючых адбудзецца сустрэча Размоўнага клуба літоўскай мовы. Пачатак работы прыкладна а 18.15 -18.20.
У Вільні ўшаноўваюць памяць Рамана Бандарэнкі і ўсіх загінулых падчас пратэстаў
Сёння дзень смерці, ці, дакладней, дзень забойства Рамана Бандарэнкі! Трагічная падзея, якая ўзрушыла сэрцы мільёнаў беларусаў. Памятаю як у гэты дзень у 2020м годзе вечарам мы прызначылі Паніхіду ў Гродзенскім саборы і храм быў літаральна перапоўнены. Цэлы дзень на саборнай званніцы званіў звон у яго памяць і як знак вялікай трагедыі, як заклік да малітвы […]
Святы і значныя даты на тыдзень: памяць Рамана Бандарэнка і іншыя падзеі
Святы і значныя даты на наступны тыдзень! Аўторак 12.11 – дзень смерці Рамана Бандарэнка. 18.00 паніхіда па Раману і ўсіх загінулых на мірных пратэстах і ў турмах. Серада 13.11 – памяць свяціцеля Яна Златавуста, гадавіна бітвы на рацэ Лясной, а ў 1915м годзе ў гэты дзень адкрылася першая беларуская школа ў Вільні. 14.11. Чацвер – […]
Сёння ў 17:00 і заўтра ў 10:00 пройдуць вячэрняя і ранішняя службы ў Вільні
Дарагія!У нас ёсць 2 навіны: добрая і добрая! Добрая навіна, што сёння будзе вячэрняя служба. Пачатак а 17:00. Другая добрая навіна-заўтра таксама служба. У 10 раніцы. Прыходзьце!
8 лістапада ў беларускай царкве ў Вільні адбудзецца свята Архістратыга Міхаіла і анёлаў
Шаноўныя браты і сёстры! Заўтра 8-га лістапада – свята Архістратыга Міхаіла і ўсіх бясплотных сілаў нябесных. Свята Анёлаў! Спаконвеку гэты дзень свята шанавання ў Беларусі, дзе пабудаваны дзясяткі Міхайлаўскім цэркваў. Ды і кожны з нас мае свайго Анёла ахоўніка, якому варта падзякаваць за яго працу і дапамогу. Таму запрашаем заўтра на Вячэрнюю анёльскую Літургію, якая […]
Аукцыён Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні працягнецца да 12 лістапада
І яшчэ напамінаем пра наш аукцыён, які працягнецца да 12-га лістапада! Калі зможаце падзяліцца спасылкаю, расказаць пра яго, будзем вельмі вельмі ўдзячнымі!
Сёння ў 18:00 біблійныя чытанні ў парафіяльным доме беларускай царквы ў Вільнюсе
Запрашаем сёння на біблійныя чытанні! 18.00 – парафіяльны дом беларускай царквы ў Вільнюсе – Boksto g.4
Ольга Якубовская падтрымлівае беларускую віленскую парафію аукцыёнам карціны з Анёлам
Дарагія сябры! Шаноўная Ольга Якубовская вырашыла падтрымаць нашу беларускую віленскую парафію аукцыёнам. У якасці лота – цудоўная карціна з Анёлам, які крыляе над Полацкай Сафіяй. Будзем глыбока ўдзячнымі, калі хтосьці з Вас нас падтрымае, бо падтрымка вельмі патрэбная, і здабудзе сабе на памяць цудоўную карціну! https://www.instagram.com/p/DB-96-aojf3/…
Сустрэча Размоўнага клуба літоўскай мовы ў парафіяльным доме на Bokšto gatvė 4
Усім шчырыя вітанні! Сёння ў нашым парафіяльным доме па адрасу Bokšto gatvė 4 а 18й гадзіне адбудзецца сустрэча РАЗМОЎНАГА КЛУБА ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ. Запрашаем!