Стрэчанне – дзівосная сустрэча чалавека і Бога! Праведны старац Сямён і маленькі Хрыстос. Старое і Новае! Знямоглае і Магутнае!
Дарагія, заўтра мы таямніча будзем перажываць гэтую падзею, станем яе сведкамі і саўдзельнікамі ў Таінстве святой Еўхарыстыі.
Шчыра запрашаем усіх на Літургію Стрэчання, каб і нам сустрэць Хрыста, абнавіць сваё састарэлае і слабое, напоўніцца Божаю сілаю! Літургія пачнецца а 10-й гадзіне раніцы ў нашай царкве на Bokšto g.4.