Новыя абвінавачанні супраць палітвязня Мікалая Дзядка Паводле інфармацыі, апублікаванай у тэлеграм-канале, блізкім да сілавых структураў, беларускаму анархісту Мікалаю Дзядку могуць выставіць новае абвінавачанне — на гэты раз па артыкуле 130 ч. 3 Крымінальнага кодэкса: «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці». Гэта не першы і, на жаль, не апошні выпадак, калі ўлады выкарыстоўваюць расплывістыя […]
Партыя Народная Грамада
Канал партыі Мікалая Статкевіча
Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.
У Беларусі працягваецца пераслед пад выглядам барацьбы з тэрарызмам, абвінавачваюць іншадумцаў
У Беларусі працягваецца палітыка пераследу пад выглядам «барацьбы з тэрарызмам». Паводле заявы «міністра МУС» Кубракова, у 2023–2024 гадах было заведзена больш за 100 крымінальных спраў «тэрарыстычнай накіраванасці», а таксама нібыта «прадухілена» 4 тэракты. Але насамрэч — гэта проста расправа з іншадумцамі. У тэрарызме абвінавачваюць моладзь, жанчын, людзей з інваліднасцю, пенсіянераў. І не за бомбы ці […]
21 траўня — дзень памяці Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі №17
21 траўня — дзень памяці Вітольда Ашурка Сёння спаўняецца чатыры гады з таго дня, як у шклоўскай калоніі №17 загінуў Вітольд Ашурак — беларускі грамадскі і палітычны актывіст, сябра Партыі БНФ і каардынатар руху «За свабоду». Ён быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года і прызнаны палітвязнем. Афіцыйная […]
Віленская суполка Народнай Грамады атрымала офіс для сходаў ад літоўскіх сацыял-дэмакратаў
Салідарнасць не пустое слова. У віленскай суполкі партыі Народная Грамада ўзніклі праблемы з месцам для сходаў. Некалькі гадоў суполка сяк-так перабівалася з офісам, які гэтак жа быў месцам прыёму партыйных таварышаў, якія беглі з РБ. Але ўсё добрае можа скончыцца. На дапамогу прыйшлі літоўскія сацыял-дэмакраты. Адзін са старэйшых і паважаных, еўрадэпутат Віцяніс Адрюкайціс даў свой […]
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі з удзелам Народнай Грамады
Больш за 1740 дзён прайшло з лёсавызначальнай даты 9 жніўня 2020 года, якое змяніла жыццё многіх беларусаў. Шмат хто быў вымушаны развітацца з радзімай, шмат хто прайшоў праз засценкі рэжыму, шмат хто так і не ўбачыць вольную Беларусь. Але мы не спыняемся. Сёння ў Вільні адбылася акцыя да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У ёй […]
Падчас баявой задачы на Купянскім напрамку загінуў пабрацім Рыжы
Падчас выканання баявой задачы на Купянскім напрамку загінуў наш пабрацім – Рыжы.Эксцэнтрычны, гучны, рэзкі, шчыры, няспынны і адданы сваёй справе. Рыжы загінуў у баі, як таго і хацеў пры жыцці. Мы ўшаноўваем тваю памяць і ганарымся, што ты аддана стаяў разам з намі ў шыхце. Беларусь перадусім! Шляхце гонар!
Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя абмяркоўвае абарону і падаткі на з’ездзе
На з’ездзе літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі тэмы хвалюючыя большасць насельніцтва. Абарона, падаткі, сацыялка, ахова здароўя, адукацыя. Звычайныя сацдэкаўскія тэмы, але ўсё ж на першым месцы абарона і грошы на яе (падаткі). Як сказаў старшыня партыі “Ад ракет не адаб’ешся мухабойкамі”. Літоўскія сацыял дэмакраты ўсур’ёз успрымаюць пагрозу з усходу і жадаюць быць гатовыя.
У Вільні пачаўся з’езд Сацыял дэмакратычнай партыі з удзелам амаль 700 дэлегатаў
Вучымся дэмакратыі У Вільні пачаўся з’езд кіруючай Сацыял дэмакратычнай партыі. Амаль 700 дэлегатаў з усёй Літвы. Народная Грамада запрошана.
Малгожата Госевска призывает Запад занять жесткую позицию по отношению к Лукашенко
Малгожата Госевска: Единственный путь — жесткая позиция по отношению к Лукашенко – Новости Беларуси – Хартия’97https://charter97.org/ru/news/2025/5/13/640386/ Малгожата Госевска: Единственный путь — жесткая позиция по отношению к Лукашенко Глава делегации Европарламента по связям с Беларусью призывает Запад действовать.
10 мая ў Варшаве прайшоў арганізацыйны З’езд новай беларускай партыі «Краіна для жыцця»
10 мая ў Варшаве ў Беларускім доме прайшоў арганізацыйны З’езд новай беларускай партыі. Прыхільнікі Сяргея Ціханоўскага вырашылі нарэшце перайсці ў новы статус. Чым добрая гэтая навіна?Гэта свежы і аптымістычны прамень у тым патоку негатыву, што абваліўся на беларускі апазіцыйны рух (у выгнанні) у апошні час. Адсутнасць бачных вынікаў, скандалы з фінансаваннем, лідэрствам уводзяць шматлікіх беларусаў […]