У асяроддзі Статкевіча лічаць “вельмі верагодным” яго вяртанне ў глыбоцкую калоніюВерагоднасць таго,…
Верагоднасць таго, што Мікалая Статкевіча вернуць у калонію ў Глыбокім, “вельмі вялікая”, заявіла “Позірку” крыніца, блізкая да асяроддзя палітыка.
Крыніца пракаментавала інфармацыю сайта “Наша ніва”, атрыманую ад “вартай даверу крыніцы”, што Статкевіч “знайшоўся ў калоніі Глыбокага”. На яе думку, такая інфармацыя можы сыходзіць ад спецлужбаў.
Статкевіч, затрыманы ў траўні 2020 года і асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, быў вызвалены 11 верасня разам з групай іншых зняволеных у межах здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі. Умовай вызвалення быў выезд вязняў з краіны. Але Статкевіч адмовіўся эміграваць у Літву і вярнуўся на беларускую тэрыторыю.
Падрабязнасці | Без VPN
Мікалай Статкевіч на беларуска-літоўскай мяжы 11 верасня 2025 года. Відэаназіранне: ДТК / стоп-кадр: “Позірк”