Мінск Навіны

https://t.me/s/Minskstrana_news

Расея хацела зьнішчыць украінскую дзяржаўнасьць, але атрымала моцнае войска і русафобію

Мінск Навіны

Пачынаючы вайну, Расея хацела зьнішчэньня ўкраінскай дзяржаўнасьці, імкнулася зрабіць украінцаў часткай «рускага сьвету». А ў выніку яна атрымае на сваіх межаў на доўгія гады наперад краіну з самым моцным войскам у Эўропе, грамадзтва з моцнымі русафобскімі настроямі. Для Беларусі ад пачатку гэта «чужая вайна», абсалютнае зло. Прычым, для ўсіх: улады, грамадзтва, апазыцыі. Вайна рэзка паменшыла […]

У Мінску 23 лютага спыніліся тралейбусы і трамваі праз аварыі і заторы

Мінск Навіны

У Мінску спыніліся тралейбусы і трамваі на некалькіх вуліцах Вечарам 23 лютага Мінск сутыкнуўся з транспартнымі праблемамі. Спачатку горад скавалі заторы, а затым на некалькіх вуліцах адбыліся аварыі на кантактнай сетцы і ДТЗ, якія паралізавалі рух тралейбусаў і трамваяў. https://nashaniva.com/388870Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/388870

Улады ўнесьлі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонкі беларускага ПЭНа, Прэс-клюбу і ток-шоў Халезіна

Мінск Навіны

У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» улады ўнесьлі старонкі беларускага ПЭНа, Прэс-клюбу і ток-шоў Мікалая Халезіна → https://smarturl.click/0BgDL І яшчэ амаль трыццаць старонак у сацсетках.

Сапраўдная гісторыя 23 лютага ў Беларусі без савецкіх міфаў

Мінск Навіны

«Выпадковая дата»: сапраўдная гісторыя 23 лютага без савецкіх міфаў 23 лютага, якое ў Беларусі дагэтуль падаецца «святам абаронцаў», насамрэч нарадзілася з паразы, панікі і бюракратычнай блытаніны. Савецкая ўлада спачатку саромелася гэтай даты, а потым Сталін ператварыў яе ў міф пра «перамогу», якой ніколі не было. Прыўрочванне святкавання гадавіны РКЧА да 23 лютага носіць даволі выпадковы […]

Міністр Маркаў: толькі 1% беларусаў хоча глядзець тэлебачанне па-беларуску, дзяржаўная палітыка антыбеларуская

Мінск Навіны

Калі пагадзіцца з высновай міністра Маркава, што толькі 1% насельніцтва хоча глядзець тэлебачаньне па-беларуску (аднак, трэба ўдакладніць: лукашэнкаўскае тэлебачаньне, ясна ж, у апытаньні ня ўзгадаваўся «Белсат»), дык сам міністар мусіць прызнаць: дзяржаўная палітыка носіць антыбеларускі характар. За больш як тры дзесяцігодзьдзі яна паставіла на мяжу вынішчэньня тое, што зьяўляецца падмуркам існаваньня кожнай нацыі. Ня трэба рытарычнага «Што ж улада робіць, няўжо яна не разумее…?». Цудоўна разумее. […]

КДБ прызнаў выдавецтва Gutenberg Publisher экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі

Мінск Навіны

КДБ абвясьціў «экстрэмісцкім фармаваньнем» выдавецтва Gutenberg Publisher → https://smarturl.click/0BgDL Прычым зрабіў гэта тыдзень таму, 16 лютага. А 23 лютага Міністэрства ўнутраных спраў дадало выдавецтва ў свой «экстрэмісцкі» сьпіс разам з сайтам выдавецтва і ягонымі старонкамі ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, Telegram, Threads і TikTok. «Гутэнбэрг» — беларускае выдавецтва, якое працуе ў Эўропе. 21 лютага ў […]

Марына Золатава расказала пра палітзняволеную Вольгу Чукараву, якая аслепла ў калоніі

Мінск Навіны

«Ёй казалі: «Вы прыдурваецеся?» Марына Золатава расказала пра палітзняволеную Вольгу Чукараву з інсультам, што аслепла ў калоніі Жанчына навучылася перасоўвацца на дотык. https://nashaniva.com/388838 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/388838

Российская лыжница дисквалифицирована на Олимпиаде за кражу лыж у немецкой спортсменки

Мінск Навіны

Российская лыжница на Олимпиаде украла лыжи у немецкой спортсменки Дарью Непряеву дисквалифицировали с масс-старта на 50 км Олимпийских игр-2026. Причиной дисквалификации россиянки стали украденные ею лыжи немецкой спортсменки Катарины Доцлер, пишет “Суспільне.Спорт”. Немецкая спортсменка рассказала, что запасные лыжи, которые ей пришлось использовать, были медленнее тех, на которых она должна была бежать. В итоге Доцлер завершила […]

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа шпіталізаваны з бытавой траўмай і праопераваны

Мінск Навіны

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа патрапіў у лякарню. Прычына шпіталізацыі — бытавая траўма, якую ён атрымаў дома. Як паведамілі ў прэс-службе Наўседы, на месцы яму была аказаная першая дапамога. Але пасля яго з ірванай ранай левага перадплечча шпіталізавалі ў лякарню Віленскага ўніверсітэта. Там яго прааперавалі. Літоўскі прэзідэнт застаўся ў лякарні на ноч.