
Шэсць гадоў таму каля Купалаўскага тэатру адбыўся вялікі мітынг
Акторы і каля 500 неабыякавых жыхароў сабраліся разам, каб выступіць супраць звальнення Паўла Латушкі. На сустрэчу з пратэстоўцамі прыехаў тагачасны міністр культуры Юрый Бондар.
Пратэстоўцы асвісталі чыноўніка і скандавалі: «Ганьба!».
Акторы таксама падалі Бондару заявы аб звальненні і запатрабавалі цягам дня вырашыць пытанне аб аднаўленні Латушкі на пасадзе. У адказ міністр заявіў, што Латушку звольнілі на «законных падставах», а ў купалаўскім будзе новы кіраўнік, прызначаны ўладамі.