Кніжны нон-фікшн клуб
16 верасня (пятніца) а 19:00 адбудзецца трэцяя сустрэча Кніжнага клуба.
Вядучая — Аляксандра Дабранская, аўтарка і чытачка, літаратурны крытык, публіцыстка.
Трэцяя сустрэча клуба будзе прысвечана кнігам, якія ляглі ў аснову кінафільмаў. Вы зможаце ў падрабязнасцях абмеркаваць сваі любімыя экранізацыі і «перамыць костачкі» нялюбым. Разам з Аляксандрай высветліце, як зрабіць экранізацыю класнай і чаму гэта так складана. А таксама параіце адзін аднаму кнігі, экранізацыі якіх бачылі ўсе, а вось першакрыніцы (уключаючы і коміксы) чыталі нямногія.
У Клубе дзейнічаюць свае правілы: удзельні_цы не чытаюць кнігу ўсе разам, а расказваюць пра тыя кнігі, якія прачыталі нядаўна ці якія вельмі хочацца абмеркаваць (у станоўчым або негатыўным сэнсе).
Нагадваем, што ў Кропцы таксама ёсьць палічка буккросінгу.
Прыносьце свае кнігі і мяняйце на новыя!
Пятніца 16 верасня 19:00-21:00
Месца сустрэчы: 500 м ад плошчы Свабода
Удзел вольны, рэгістрацыя ў гугл-форме
Кантакт: @jediscajedisrien