Электронная Беларусь – онлайн-сустрэча з Паўлам Ліберам
27 кастрычніка ў 19.00 пройдзе сустрэча па абмеркаванні ініцыятывы Электронная Беларусь. Падобныя ініцыятывы з удзелам беларусаў і беларусак замежжа ўжо прайшлі ў Вільне і Варшаве. Настала чарга Тбілісі!
Падчас сустрэчы Павел Лібер онлайн прэзентуе саму ініцыятыву і магчымыя сацыяльныя, палітычныя і тэхнічныя аспекты яе рэалізацыі.
Пасля прэзентацыі ўдзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць разам з мадэратарам усе магчымыя пытанні, прапановы і аспекты ініцыятывы ў фармаце мадэруемай дыскуссіі.
Вядоўца (онлайн): Павел Лібер – былы топ-менеджэр ЕПАМ, адзін з заснавальнікаў ініцыятывы “Голас”. Мадэратар: Яраслаў Бекіш, грамадскі актывіст.
Прыходзьце! Арганізатарам вельмі важна пачуць вашыя думкі, паважаныя беларусы.
Удзел вольны. Чацвер 27 кастрычніка 19:00 Адрас: 500 м ад метро Плошча Свабоды (дакладную лакацыю дашлем удзельні_цам)