Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Сёння Міжнародны дзень валантэра: гісторыя і падзяка ўсім, хто дапамагае беларускаму грамадству

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сёння Міжнародны дзень валантэра Хвілінка гісторыі: У 1985 годзе Генеральная Асамблея ААН прапанавала дзяржавам штогод адзначаць 5 снежня як Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця. KROPKA і наша каманда кажа «Вялікі Дзякуй» усім, хто ладзіць івэнты ў нашай прасторы і прысвячае свой вольны час на карысць беларускага грамадства!Вы робіце важныя і карысныя […]

Гульцы ў “Назоўнікі” ўзгадалі шмат беларускіх словаў на розныя тэмы падчас гульні

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Учора гульцы ў “Назоўнікі” праявілі кемлівасць і ўзгадалі шмат беларускіх словаў на розныя тэмы, напрыклад, карак, асалода, лытка. Настолка насамрэч файная і дынамічная, з адукацыйным складнікам. Nastolki-band будуць ладзіць яшчэ гульні ў “Назоўнікі” – далучайцеся! А пакуль узгадайце ў каментах словы на тэму “Творчасць”, якія пачынаюцца на літару М:

У сераду можна будзе даведацца пра лічбавую бяспеку і працу праваабарончай арганізацыі Human Constanta

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

У сераду ў вас будзе магчымасць праясніць для сябе пытанні пра лічбавую бяспеку, а таксама даведацца пра працу праваабарончай арганізацыі Нuman Constanta і далучыцца да валантэрскай дзейнасці ў ёй. Рэгістрацыя праз гугл-форму

Запрашаем на сустрэчу ў аўторак для камунікацыі на беларускай мове з цікавымі суразмоўцамі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Завітвайце да нас ў аўторак – вас чакае камунікацыя з цікавымі суразмоўцамі на беларускай мове. Рэгістрацыя ў гугл-форме.

Запрашаем на кінапрагляд з ангельскімі субтытрамі і абмеркаваннем у Прасторы КРОПКА ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прыходзьце і запрашайце сваіх грузінскіх знаёмых – фільм мае ангельскія субтытры. Пасля кінапрагляду зладзім абмеркаванне. Рэгістрацыя тут

Тыдзень правоў чалавека ў беларускай прасторы KROPKA ў Тбілісі з 5 па 10 снежня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Тыдзень правоў чалавека ў Кропцы! З 5 па 10 снежня ў беларускай прасторы KROPKA у Тбілісі пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню правоў чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 10 снежня. Мы склалі цікавую праграму на тыдзень з кінапраглядам, лекцыямі, трэнінгамі і гульнямі, каб беларусы і беларускі больш даведаліся пра грамадзянскую супольнасць, правы чалавека і праваабарончыя […]

3 снежня беларусы ўсяго свету гуляюць у новую настольную гульню «Назоўнікі»

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гуляем у новую беларускую настолку “Назоўнікі” Менавіта 3 снежня беларусы ўсяго міра будуць гуляць у гэту гульню. Далучайцеся і вы! Стваральніца гульні – беларуская актывістка і мастачка – кажа: “Мы стварылі настольную гульню «Назоўнікі», каб усе, хто сумуе па Беларусі, змаглі стаць да яе крышачку бліжэй і адчуць, што мы разам!” Калі вы жадаеце:  папрактыкавацца […]

Кніжны нон-фікшн клуб 3 снежня ў Тбілісі: размовы пра сябе і ролевыя мадэлі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кніжны нон-фікшн клуб  Гэта сустрэча кніжнага клуба прысвечана размовам пра сябе. З кім вы сябе асацыявалі і чаму?Ці былі ў вас ролевыя мадэлі і што сталася з імі з цягам часу?Ці ёсць у вас крыўды на герояў, якіх вы пераймалі ў юнацтве? Збіраемся ў суботу 3 снежня і гаворым, гаворым, гаворым.   3 снежня (субота) […]

Кінапрагляд грузінскага фільма «Пакаянне» ў Кропцы ад Art.yard.community 4 снежня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінапрагляд грузінскага фільма “Пакаянне”. Art.yard.community працягвае паказ грузінскіх фільмаў у Кропцы. Наступны фільм – «Пакаянне» – псіхалагічная драма і апошняя праца ў кар’еры Тэнгіза Абуладзэ, якая завяршыла трылогію аб гвалце, распачатую “Мальбой” і працягнутую “Дрэвам жадання”. Дзеянне карціны развіваецца быццам па-за часам, без строгага ўказання на 30я гады мінулага стагоддзя. У выяве галоўнага героя Варлама […]