Bring your own bottle – “прыносьце сваю бутэльку з сабой” – літаральны пераклад фразы, якая азначае, што кожны сам прыносіць сабе алкаголь на вечарыну.
Беларускія актывісткі запрашаюць вас пражыць сяброўскую гісторыю і “напіцца дап’яна” без алкаголю ў ларпе BYOB. Гэта камедыйная ралявая гульня, дзеянне якой разгортваецца ў сучасным свеце і распавядае гісторыю некалькіх сяброў.
Ім ад 30 да 35 гадоў, яны любяць вечарынкі і шмат выпіваюць. Аднак цяпер ва ўсіх ёсць важкія прычыны завязаць. Нядаўна яны канчаткова вырашылі кінуць піць і пасталець. Сённяшні вечар – гэта іх апошні шанец разгуляцца і азірнуцца на ўсе вар’яцкія рэчы, якія яны нарабілі за гады сваіх тусовак.
Падчас самого мерапрыемства ўжыванне сапраўднага алкаголя не дазваляецца.
Ларп (з ангел. “larp” – live action role play) – ралявая гульня жывога дзеяння, дзе ўсё адбываецца “тут і цяпер”.
Ларп – гэта не расстаноўкі і не трэнінг, гэта, хутчэй, падобна на тэатр імправізацыі без глядач_ніц. На ларпе ўдзельніцы ды ўдзельніцы прыдумляюць персанажаў, а пасля імправізуюць і самі накіроўваюць ход дзеяння гульні.
Узрост: 18+
Колькасць гульцоў: ада 10 чалавек.
Працоўныя мовы – беларуская і расейская.
Нядзеля 11 снежня 17:00-20:30
Месца сустрэчы: 500 м ад плошчы Свабода (адрас дашлем зарэгістраваным удзельні_цам)
Удзел вольны.
Рэгіструйцеся на гульню ў @ptisi1 – будзе незвычайна і займальна!