Трэнінг «Як правесці ўстойлівае мерапрыемства»Запрашаем арганізатар_ак мерапрыемстваў пазнаёміцца з …

Трэнінг «Як правесці ўстойлівае мерапрыемства»

Запрашаем арганізатар_ак мерапрыемстваў пазнаёміцца з сучаснымі прагрэсіўнымі эўрапейскімі тэндэнцыямі ўстойлівага развіцця.

Вядоўца: Ганна, беларуская актывістка, якая наведвала курс «Устойлівыя мерапрыемствы» і хоча падзяліцца досведам.

Устойлівае развіццё – гэта развіццё, пры якім патрэбы сучасных пакаленняў забяспечваюцца без шкоды для наступных пакаленняў.

На сустрэчы вы даведаецеся, як зрабіць сваё мерапрыемства ўстойлівым – як мага больш экалагічным, сацыяльным і эканамічным.

Таксама даведаецеся, які экалагічны след пакідае кожнае мерапрыемства і разам знойдзеце спосабы яго кампенсацыі.

Удзел вольны

26 студзеня 2023
19.00 – 21:00
Месца: Тбілісі, 500 метраў ад метро Плошча Свабоды (дакладны адрас дашлюць удзельнікам у асабістыя)

Запіс да @anna_anamalia