Малюем на адзенні: майстар-клас ад мастачкі Людмiлы Тальяно.
Дарагія беларускі Грузіі, запрашаем вас на майстар-клас па маляванні на адзенні. Дазнаецеся пра правілы карыстання акрылам па тканіне. Разам мы паэксперыментуем з тэмай герояў Беларусi i на вольную тэму.
Для каго: для жанчын беларусак.
Можна браць з сабой дзяцей (не зусім маленькіх, таму што няні ў нас, на жаль, не будзе).
Што спатрэбіцца: Вазьміце з сабой чыстую цішотку, худзі ці шопер любога колеру. У складзе тканіны павінна быць пераважна бавоўна. Калі рэч новая, абавязкова памыць яе перад майстар-класам. Калі вы пазітыўна ставіцеся да паўторнага выкарыстання рэчаў — супер! Купіце цішотку ў сэканд-хэндзе, так мы ўдыхнем новае жыццё ў старую рэч, што пазітыўна для экалогіі і чалавецтва.
Фарбы і пэндзлі купляць не трэба.
Дзе: Прастора «Кропка» (адрас дашлем пасля рэгістрацыі).
Калi: 23 чэрвеня (нядзеля), 14:00
Удзел вольны!
Колькасць месцаў абмежавана, таму патрэбна рэгістрацыя.
Апошнi майстар-клас летняй серыi.