Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам у Беларускім Замку 28 снежня а 17:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СУСТРЭЧА З УЛАДЗIМIРАМ МАЦКЕВIЧАМ У БЕЛАРУСКIМ ЗАМКУ У нядзелю, 28 снежня, а 17:00 у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з выбітным беларускім філосафам і былым палітвязнем — Уладзімірам Мацкевічам. Гэта ўнікальная магчымасць паразмаўляць з чалавекам, чые ідэі шмат гадоў фармуюць беларускую інтэлектуальную прастору, пачуць яго разважанні пра свабоду, адказнасць, будучыню Беларусі і досвед, набыты праз выпрабаванні. […]

Традыцыйная нядзельная акцыя салідарнасці 28 снежня на плошчы Вінцаса Кудзіркі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ТРАДЫЦЫЙНАЯ НЯДЗЕЛЬНАЯ АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ Заўтра, у нядзелю 28 снежня, а 12:00 сустракаемся на плошчы Вінцаса Кудзіркі на традыцыйнай акцыі салідарнасці. Пакуль мы адзначаем зімовыя святы ў коле блізкіх, тысячы беларускіх сем’яў так і не дачакаліся каляднага цуду і застаюцца раз’яднанымі ў гэтыя дні. Замест ялінкі і падарункаў нашы героі і гераіні сустракаюць святы за кратамі […]

Гурт «Дай Дарогу!» выпусціў альбом «Не да законаў» пра свабоду і мару вярнуцца дадому

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

«Дай Дарогу!» выпусцілі альбом пра свабоду і мару вярнуцца дадому Беларускі гурт «Дай Дарогу!» выпусціў новы альбом пад назвай «Не да законаў» — па вядомай фразе Лукашэнкі. У гэтых песнях музыкі проста і шчыра гавораць пра барацьбу беларусаў за свабоду. Лідар гурта Юрый Стыльскі спявае пра сваю галоўную мару — вярнуцца дадому. У альбоме шмат […]

28 снежня ў Беларускім Замку сустрэча з філосафам і былым палітвязнем Уладзімірам Мацкевічам

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нагадваем! Заўтра, у нядзелю 28 снежня, а 17:00 у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з выбітным беларускім філосафам і былым палітвязнем — Уладзімірам Мацкевічам. А пакуль прапануем вашай увазе яго нядаўнія разважанні, апублікаваныя на асабістай старонцы ў Facebook — пра рэальнасць, адказнасць і выбар, перад якім стаіць грамадства. І так! Войны заканчваюцца перамовамі. І перамовамі ж […]

27 снежня ў Замку: заняткі па ёзе, прыём прафесіяналаў і паэтычны вечар

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Субота, 27 снежня 10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем 14:00 – 21:00 — у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста 18:00 – Паэтычны вечар з Сяргеем Брандтам

Паэтычны вечар з Сяргеем Брандт у Замку Вільнюса 27 снежня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

​Бываюць сустрэчы, якія саграваюць не словамі, а сапраўднасцю. Запрашаем вас на паэтычны вечар з Сяргеем Брандт — аўтарам, чые творы прасякнуты глыбокім сэнсам і верай у святло. ​Гэта будзе не проста выступ, а жывы дыялог. Сяргей будзе чытаць свае вершы — пра тое, што баліць і што дае сілы, пра далёкі дом і блізкіх людзей, […]

I International Folk Show “Night of Turning Light 2025” пройдзе 26 снежня ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Ужо сення   I INTERNATIONAL FOLK SHOW “NIGHT OF TURNING LIGHT 2025” 26 снежня легендарны вільнюскі паб Alaus Namai стане месцам, дзе традыцыя, містыка і магутная сучасная энергетыка сфармуюць адну непаўторную ноч — Калядны канцэрт-шоў I International Folk Show “Night of Turning Light 2025”. выступоўцы: OIRA – traditional folk dance music (BLR/LT) VANDROVNIK – folk […]

Святкаванне Калядаў у Беларускім Замку: цёплая атмасфера і падзякі ўдзельнікам

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

А вось і закуліссе ўчарашняга святкавання Калядаў у Беларускім Замку. Мы былі шчаслівыя прыняць у ўтульных сценах Беларускага Замка нашых нацыянальных герояў і падарыць ім хоць крышачку каляднага цяпла, клопату і спакою. Вялікі дзякуй усім, хто быў датычны да арганізацыі гэтага свята — валанцёрам, сябрам, партнёрам і кожнаму, хто ўклаў сваю энергію і сэрца. Гэтыя […]

25 снежня ў 13:00 у Беларускім Замку працягваецца святкаванне Калядаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нагадваем: сёння 25 снежня з 13:00 сустракаемся ў Беларускім Замку, каб працягнуць святкаванне Калядаў! Напоі, пачастункі і добры настрой, прынесеныя з сабой, вітаюцца!Прыходзьце, каб правесці гэты дзень разам — у цеплыні, радасці і святле Калядаў. Чакаем вас! Чацвер 25 снежня 13:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

Святкаванне Калядаў у Беларускім Замку аб’яднала былых палітвязняў і палітуцекачоў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

А вось і фота святкавання Калядаў у Беларускім Замку, якое аб’яднала былых палітвязняў і палітуцекачоў за адным святочным сталом. Дзякуй адыходзячаму 2025 году за тое, што ён вярнуў многіх беларусаў у іх сем’і, падарыў абдымкі, сустрэчы і надзею. Вялікі дзякуй усім валанцёрам, якія падрыхтавалі гэтае цудоўнае свята — з цеплынёй, клопатам і любоўю. Больш фота […]