
На мітынгу салідарнасці з палітвязнямі Беларусі 21 чэрвеня:
Хлопец з Місуры, што вучыць рускую мову і вандруе па Балтыцы, запытаўся пра наш бел-чырвона-белы сцяг і выслухаў яго гісторыю
Дзяўчына-італьянка, уцякачка ад вайны, якая мае мужа-украінца і цяпер жыве ў Коўна, і яе мама, што жыве ў Італіі, падыйшлі павітацца і запытацца пра нашу дзейнасць, даведаліся пра гісторыі палітвязняў у Беларусі, пра cайт dapamoga.org і падпісаліся на наш instagram
Усе яны, як і некалькі літоўцаў, пакінулі данаты ў скарбонцы Dapamoga, ставіліся да расповядаў з вялікай прыяззю і сыходзілі з воклічамі “Жыве Беларусь! Слава Украіне!” і найлепшымі зычаннямі поспеху і перамогі беларусам і ўкраінцам
Дзякуем усім, хто далучаецца да штонядзельных акцый салідарнасці на плошчы Кудзіркі!