Год таму Сяргей Ціханоўскі і 13 беларускіх палітвязняў былі вызвалены і вывезены ў Літву

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Роўна год таму, 21 чэрвеня 2025 года, на волю выйшлі Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 беларускіх палітвязняў.

Сярод вызваленых былі дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна, журналіст “Радыё Свабода” Ігар Карней, 69-гадовая беларуска са Швецыі Галіна Краснянская, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, фігурант справы “Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта” Кірыл Балахонаў, бізнэсовец Сяргей Шэлег і іншыя.

Усіх вызваленых адразу вывезлі ў Літву.

Гэты дзень стаў важнай падзеяй для многіх беларусаў і нагадаў, што нават пасля гадоў зняволення людзі могуць выйсці і вярнуцца да сваіх родных і блізкіх.

Мы верым, што абавязкова настане час Беларусі без рэпрэсій і дыктатуры.

А пакуль трэба рабіць усё магчымае, каб дапамагаць тым, хто застаецца за кратамі, падтрымліваць былых палітвязняў і іх сем’і, а таксама дамагацца вызвалення кожнага, хто быў пазбаўлены свабоды па палітычных матывах.


Свабоду ўсім палітвязням Беларусі!