2020 год. Канчаткова распрацаваны лагатып нашай арганізацыі. І магчыма ён не да канца зроблены па канонам, але ў ім ёсць галоўнае – душа #ГісторыяDapamoga
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
25 кастрычніка ў Замку сустрэча і выстава «Пра рак. Гісторыі беларусак»
У пятніцу, 25 кастрычніка, у Замку – сустрэча “Пра рак. Гісторыі беларусак”. У праграме: адкрыццё выставы “Пра рак. Гісторыі беларусак”; прэм’ера дакементальнага фільма “Каця і Каця. Пра рак, рэмісію і жаночыя мары”; размова з доктаркай Таццянай Дубавец пра жаночае здароўе; магчымасць запісацца на кансультацыі да дактароў. Уваход вольны. Дата і час: 25 кастрычніка ў 18.30Месца: […]
Фільм «EKSKURSANTĖ» пра 11-гадовую дзяўчынку, якая пешшу вярталася з Сібіры
Вельмі карысны фільм. Раім паглядзець. “EKSKURSANTĖ” (“ЭКСКУРСАНТКА”)Рэжысёр – Audrius Juzėnas Фільм створаны па рэальнай гісторыі 11-гадовай літоўскай дзяўчынкі. Яна збегла з цягніка са ссыльнымі, які накіроўваўся ў Сібір, і 6000 кіламетраў праз усю Расію прайшла пешшу дадому. У літоўскім грамадстве сярод меркаванняў аб гэтай кінастужцы сустракаюцца дыяметральна супрацьлеглыя: адны могуць лічыць яе “русафобскай”, іншыя — […]
Збіраем 1670 еўра на прадукты і камунальныя паслугі для дапамогі беларускім і ўкраінскім уцекачам
Патрэбная ваша дапамога! Збіраем на #maistobankas, на аплату за 9 тон прадуктаў, якія распаўсюдзілі за 3 месяцы на дапамогу беларускім і ўкраінскім уцекачам (890 eur) А таксама на аплату газа Замка (1180 eur). Падрабязней тут Засталося сабраць на дадзены момант (23.10.2024 14:58) 1 670,23 eur Вельмі ўдзячныя тым, хто ўжо ўзяў удзел, і запрашаем далучацца — […]
4 гады, як Таццяна жыве ў Літве і адзначае добрыя моманты
Учора была яшчэ адна важная дата – 4 гады, як наша шаноўная Таццяна апынулася ў Літве! “Я тут у Літве 4 гадочкі сёння. То частуйцеся на добрае жыццё Але памятайце пра іншых, што таксама прыйдуць пачаставацца“
Сабралі і адправілі гуманітарную дапамогу ў Краматорск дзякуючы літоўскім і беларускім валанцёрам
Сабралі і адправілі сёння ў Краматорск гуманітарную дапамогу. Дзякуй за дапамогу літоўскім і беларускім валанцёрам.Разам мы абавязкова пераможам!Працуем далей! Слав Україні!Жыве Беларусь!Vardan Tos!
Ранішні каворкінг бліз каміну ў самым руху працоўнага тыдня
Працоўны тыдзень у самым руху. Ранішні каворкінг бліз каміну.Добрага ранку серады ўсім добрым людзям! #фоткідняўзамку
Крошцы, якая ў 2022 годзе была 5 месяцаў, сёння споўнілася 3 гады
А вось гэтай крошцы ў 2022 годзе было ўсяго 5 месяцаў, калі яна і яе родныя былі вымушаныя экстрэмальна пакінуць Беларусь. Сёння прыгажуні 3 гады! Віншуем з днём народзінаў і жадаем шчаслівага жыцця!
У сям’і Dapamoga нарадзілася дзяўчынка вагаю 3150 грам
Учора наша дружная сям’я Dapamoga павялічылася! Вось у гэтай прыгожай пары папаўненне “Вітаю, даражэнькая Наталля! Я ўжо бабуля, Вікуся нарадзіла дзяўчынку – змагарыка маленькага. Вага 3150” Нашы віншаванні і найлепшыя пажаданні гэтай цудоўнай сям’і і новаму чалавеку! P.S. Сезон родаў адкрыты
Былы палітвязень Дзмітрый Гопта палюбіў Mroj Hall Teatras, мітынг падтрымаў блогер Андрэй Павук
2023 год. Былы палітвязень Дзмітрый Гопта вельмі палюбіў Mroj Hall Teatras. Нядзельны мітынг падтрымаў легендарны ўжо блогер Андрэй Павук, якога за тролінг і крытыку рэжыму завочна асудзілі ў РБ на 12 гадоў пазбаўлення волі. #ГісторыяDapamoga