Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

16 лютага ў Вільні пройдзе Марш беларусаў, прысвечаны Дню аднаўлення Літоўскай Дзяржаўнасьці

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Добрай раніцы, сябры! Нагадваем, што сёння з 11:20 да 11:30 збіраемся на Кафедральнай плошчы на Марш беларусау́ Вільні, прысвечаны Дню аднау́лення Літоу́скай Дзяржау́насьці. Да сустрэчы! Вітаем, сябры! 16 лютага запрашаем вас прыняць удзел у Маршы беларусаў, прысвечаным Дню аднаўлення Літоўскай Дзяржаўнасьці – павіншуем Літву ад беларускай дыяспары з адным з самых галоўных нацыянальных святаў! 11:20 […]

Сустрэча з Дзмітрыем Бандарэнкам у Замку 17 лютага а 18:30 у Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўныя сябры, Запрашаем вас у Замак 17 лютага а 18:30 на сустрэчу з Дзмітрыем Бандарэнкам, каардынатарам грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, менеджэрам выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава (2010 год), былым палітвязнем. Асноўныя тэмы сустрэчы: Што могуць і мусяць рабіць беларусы ў сённяшніх умовах? Ці трэба Беларусі ўваходзіць у Еўрапейскі Звяз і НАТА? Ці […]

Расклад бясплатных заняткаў у Замку Вільнюса на 12-18 лютага: ёга, мовы, танцы і матэматыка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 12-18 лютага:Панядзелак11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі.Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.12:30 – Pokalbiai lietuvių kalba – Размовы на літоўскай мове пад гарбату.Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Пятніца18:00 – Індывідуальныя кансультацыі па пытаннях міграцыі з Наталляй Калегавай. Папярэдняя рэгістрацыя: @natalex_dapamoga Субота14:00 – Занятак па ангельскай мове для дарослых узроўня […]

Запрашаем на бясплатны занятак па фізічнай культуры з ёгай і дыхальнымі практыкамі 12 лютага ў Замку

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства,запрашаем усіх на занятак па фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык, накіраваных на палягчэнне псіхаэмацыйнай напругі. Практыка падыходзіць для людзей з любой фізічнай падрыхтоўкай і з’яўляецца і формай рэабілітацыі пасля траўмаў і стрэсу. Заняткі праводзіць сертыфікаваны спецыяліст. Прыходзьце ў зручным адзенні.Па магчымасці прыносьце свае кілімкі.  Заняткі – бясплатныя, далучайцеся! 12 лютага | […]

Традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці беларусаў у Вільні 11 лютага на плошчы Вінцэса Кудзіркі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Фота з сённяшняга трыдыцыйнага нядзельнага мітынгу салідарнасьці у́ Вільні. Кожную нядзелю мы сустракаемся ў 12 гадзін на плошчы Вінцэса Кудзіркі, каб паказаць, што мы – беларусы Вільні памятаем, што адбываецца з нашай краінай. Далучайцеся і вы да нас! Салідарнасць – наша сіла, разам – мы пераможам! Жыве Беларусь! Кожная нядзеля | 12:00 Плошча Вінцэса Кудзіркі/ […]

16 лютага ў Вільнюсе пройдзе Марш беларусаў, прысвечаны Дню аднаўлення Літоўскай Дзяржаўнасьці

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Вітаем, сябры!16 лютага запрашаем вас прыняць удзел у Маршы беларусаў, прысвечаным Дню аднаўлення Літоўскай Дзяржаўнасьці – павіншуем Літву ад беларускай дыяспары з адным з самых галоўных нацыянальных святаў! 11:20 – збіраемся на Кафедральнай плошчы,11:30 – пачынаем рух калонны, будзем несьці вялізны літоўскі сцяг з бчб-сцягамі. 12:00 – калоннай прыходзім да плошчы Сімона Даўкантаса на цырымонію […]

Афіцыйныя мерапрыемствы ў Вільні 16 лютага да Дня аднаўлення Літоўскай Дзяржавы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Афіцыйныя мерапрыемствы ў Вільні, прысвечаныя Дню аднаўлення Літоўскай Дзяржавы ў пятніцу 16 лютага: 9:00 – Ушанаванне памяці тых, хто падпісаў Акт аб незалежнасці Літвы 16 лютага 1918 года на могілках Расу. 12.00 – Цырымонія ўзняцця сцягоў трох краін Балтыі на плошчы Сымона Даўкантаса ў Вільні. Выступленне Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Гітанаса Наўседаса. Прамы эфір на LRT […]

Беларускі праваслаўны прыход у Вільні запрашае на другое дзіцячае сямейнае набажэнства 11 лютага

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Беларускі праваслаўны прыход у Вільні шчыра запрашае і чакае ўсіх далучыцца да другога дзіцячага сямейнага набажэнства заўтра, у‌ нядзелю, 11 лютага а 9:00! Можна і дарослым, канешне, таксама! Для дзетак – інтэрактыўнасць, набажэнства кароткае, ойча Георгій простай мовай усё распавядае. Нядзеля, 11 лютага, 9:00-9:30 Pylimo gatve, 18, Vilnius Беларускі праваслау́ны прыход у Вільні распачынае дзіцячыя […]

Нядзельны мітынг у Вільнюсе 11 лютага ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, заўтра, ў нядзелю 11 лютага а 12:00, сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. Нашыя з вамі галасы супраць рэжыму Лукашэнка, агучаныя ў голас у Літве, прызывы да санкцый і больш жорсткіх крокаў супраць рэжыму, аповеды аб тым, якія рэпрэсіі адбываюцца ў Беларусі – маюць вялікі сэнс у […]

Запрашаем вучняў 9-12 класаў на бясплатныя заняткі па матэматыцы 11 лютага ў Замку Вільнюса

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўныя сябры,Запрашаем у Замак вучняў 9-12 класаў у нядзелю 11 лютага далучыцца да заняткаў па матэматыцы з прафесійным настаўнікам! Папярэдняя рэгістрацыя тутака> Заняткі – бясплатныя Нядзеля 11 лютага | 13:00 Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius За данаты Замку на аплату камуналкі – будзем удзячныя.