Фільм створаны па рэальнай гісторыі 11-гадовай літоўскай дзяўчынкі. Яна збегла з цягніка са ссыльнымі, які накіроўваўся ў Сібір, і 6000 кіламетраў праз усю Расію прайшла пешшу дадому.
У літоўскім грамадстве сярод меркаванняў аб гэтай кінастужцы сустракаюцца дыяметральна супрацьлеглыя: адны могуць лічыць яе “русафобскай”, іншыя — “літуанафобскай”.