Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Дырэктар Dapamoga сустрэўся ў Брусэлі з дэпутатам Еўрапарламента Ёзасам Алекасам у місіі Новай Беларусі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2023 год. Дырэктар Dapamoga на сустрэчы ў Брусэлі ў місіі Новай Беларусі з дэпутатам еўрапарламента Ёзасам Алекасам з партыі сацыял-дэмакратаў Літвы. #ГісторыяDapamoga

Паездка на месцы бітвы атрада Каліноўскага з царскімі войскамі ў 2022 годзе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2022 год. Паездка на месцы бітвы атрада Каліноўскага з царскімі войскамі. На Дзяды разам з Алесем Адамковічам – старшынёй таварыства беларускай культуры. Штотыднёвы мітынг на плошчы Кудзіркі. Утульны вечар у Замку. #ГісторыяDapamoga

Ілля Надзежкін вымушаны быў пакінуць Беларусь у 2020 годзе праз арышты

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2020 год. Ілля Надзежкін. Акрэсціна і арышты вымусілі яго пакінуць Беларусь. Нажаль, Іллі ўжо няма з намі на гэтым свеце, але мы заўсёды ўспамінаем яго з цеплынёй #ГісторыяDapamoga

2021 год: Наведванне месцаў бітвы Каліноўскага ў Руднінскай пушчы і дзейнасць Барыса Бяляка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2021 год. Наведванне месцаў бітвы Каліноўскага ў Руднінскай пушчы. На месцах супраціву атрада Каліноўскага актывіст і змагар за незалежнасць Беларусі – Барыс Бяляк. Спартыўная секцыя па самаабароне ў Замку. #ГісторыяDapamoga

Канстанцін Манкус: арганізатар экзітпола ‘Голас’ і дапамога рэпрэсаваным беларусам у Літве ў 2020 годзе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2020 год. Канстанцін Манкус – адзін з арганізатараў экзітпола “Голас”. Атрымаў ад рэжыму абвінавачанне ў спробе захопу ўлады. Аказваў вялікую дапамогу ў падтрымцы рэпрэсаваных беларусаў у Літве. Сярод нашых першых падапечных былі адразу і шматдзетныя сем’і. Усяму вучыліся па ходу справы.Рэчы для новага дома сям’і Кашыцкіх нам дапамаглі сабраць літоўскія грамадзяне. У 2020 годзе падтрымка […]

Гукатэрапія для душы і цела ў Замку 6 лістапада а 11:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

@Sashamirnaya24 запрашае ў сераду ў Замак, у 11.00, на гукатэрапію для душы і цела! З дапамогай гукавых вібрацый аднаўляецца нервовая сістэма і чысціцца ўвесь арганізм. Гукі спрыяюць: Ачышчэнню крыві Аднаўленню працы мозгу Збаўленню ад негатыўных вібрацый Паляпшэнню слыху Узмацненню зроку Аднаўленню гаворкі Прыходзьце і выпрабуйце ацаляльную сілу гуку! 6 лістапада, 11:00 Замак, 2гі паверх, Naujoji Riovoniu […]

6 лістапада лекцыя пра Літоўскі саюз стралкоў у Музеі акупацый у Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

6 лістапада 18:00 лекцыя: ЛІТОЎСКІ САЮЗ СТРАЛКОЎ — ГІСТОРЫЯ І СЁННЯШНІ ДЗЕНЬ Lietuvos Šaulių Sąjunga – арганізаванае апалчэнне, задача якога навучаць насельніцтва самаабароне і партызанскай вайне, збору дадзеных і грамадзянскаму супраціўленню на выпадак знешняй агрэсіі. Пра гэту асаблівую структуру у падпарадкаванні Урада Літвы раскажа АРУНАС ДЯГУЦІС, палітык, сігнатар Акта аднаўлення незалежнасці Літвы 11 сакавіка 1990 […]

3 лістапада 2024 беларусы Вільні правялі традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

3 лістапада 2024 беларусы Вільні сабраліся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі ў Вільні. Далучайцеся і вы наступным разам! Жыве Беларусь!

Прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічка «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» 3 лістапада ў Замку

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Запрашаем на прэзентацыю кнігі “Ад двух да пятнаццаці. Мая мама у турме” псіхолага Вольгі Вялічка. Кніга напісаная па выніках двухгадовай працы з дзецьмі палітзняволеных. Аўтарка апісвае мары і сны беларускіх дзяцей, а таксама казкі, якія яны прыдумалі. У кнізе даюцца рэкамендацыі бацькам як размаўляць з дзецьмі пра палітыку. На сустрэчы адбудзецца выстава графікі ілюстрацый да […]