2022 год. Наш цудоўны ментар Сяргей частуе смачнасцямі 2023 год. Падарункі новым жыхарам Замку ад былых. Дзякуй, Сяргей Бульбаш #ГісторыяDapamoga
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
1 лістапада 2020 года сям’я Dapamoga павялічылася на новага чальца, які прыехаў у Літву
1 лістапада 2020 года наша сям’я Dapamoga павялічылася яшчэ на аднаго чальца, які за свае татуіроўкі пратэстнага выгляду быў вымушаны з’ехаць па гуманітарным калідоры ў Літву. І зрабіў ён гэта ў свой дзень нараджэння, апынуўшыся тут у часы COVID з апошнімі 20$. Светлы шлях светлага чалавека. Шмат добрага ў цябе яшчэ наперадзе! Абдымаем і чакаем! […]
Калектыў этнацэнтра «Світанак» адзначыў традыцыйны беларускі абрад «Дзяды»
Учора мы завіталі ў госці да нашых сяброў – калектыва этнацэтра “Світанак”, на традыцыйны беларускі абрад “Дзяды”. Кіраўніца калектыва Марына Струнеўская – этнапедагог, дзеяч культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак”. Яе асноўная місія – захаваць беларускую традыцыйную і аўтэнтычную культуру ў эміграцыі. Падчас мерапрыемства мы мелі магчымасць паглядзець і згадаць як адзначалі абрад “Дзяды” ў […]
Мерапрыемствы ў Вільнюсе: лекцыя, фальклор, моноспектакль і прэзентацыя кнігі 2-3 лістапада
Нагадваем якія мерапрыемствы можна наведаць у бліжэйшыя дні Лекцыя: Паходжанне і традыцыя беларускага свята «Дзяды» + Выступ беларускага фальклорнага гурта “Ойра” 2 лістапада13:00 – 14:00, Кавярня Not Only Coffee16:30, KROPKA Далучыцца да традыцыі сумесных беларускіх народных восеньскіх спеваў 2 і 3 лістапада14:00, KROPKA Монаспектакль “Connection” пра беларускіх палітвязняў. 2 і 3 лістапада19:00, Meno erdvės VILEIŠIO18 […]
Віленская філія Руху беларускіх нацыяналістаў ушанавала выбітных беларусаў на могілках Эўфрасіньнеўскіх
Віленская філія Руху беларускіх нацыяналістаў правяла акцыю да сьвята Дзяды. РУХаўцы завіталі на Эўфрасіньнеўскія могілкі ў Вільні, дзе ўшанавалі пахаваньні выбітных беларусаў. Адзначым, што бальшыня магілаў былі ў занядбаным стане, таму наведваньне менавіта гэтых могілак, а не знакамітых віленскіх Росаў, было вельмі актуальнай справай. Падчас акцыі былі прыбраныя і ўшанаваныя пахаваньні: выбітнага ўдзельніка антысавецкага супраціву, […]
Андрэй Гнёт вызвалены і бяспечна пакінуў Сербію пасля больш за год арыштам
Сёння, нарэшце, Андрэй Гнёт на волі і бяспечна пакінуў Сербію! Андрэй Гнёт – беларускі рэжысёр тэлерэкламы і музычных відэа, журналіст, палітычны актывіст і адзін з заснавальнікаў Свабоднага аб’яднання спартоўцаў SOS BY. Больш за год ён правёў пад арыштам у Сербіі. Яго затрымалі 30 кастрычніка 2023 года ў Белградзе па патрабаванню рэжыму лукашэнкі. Увесь гэты час […]
Ціматэ Суладзэ грае на трубе на праспекце Гедыміна ў Вільнюсе
Музыка на праспекце Гедыміна Вы маглі заўважыць мужчыну, які некалькі апошніх тыдняў іграе на трубе на праспекце Гедыміна. Гэта Ціматэ Суладзэ – музыка, юрыст, перакладчык. Шмат хто памятае яго выступы на дваровых канцэртах у 2020 годзе.Яму давялося правесці 28 сутак у няволі за выкананне “забароненай музыкі”. У Літву Цім уехаў 24 студзеня па гуманітарным калідоры, […]
Беларусы Вільні ўшанавалі памерлых на могілках Росы ў дзень памінання ў Літве
Сёння, 1 лістапада, у дзень памінання памерлых у Літве, беларусы Вільні на могілках Росы ўзялі ўдзел у прыбіраннях магіл і запальванні знічак, усклалі кветкі ў капліцы з прахам паўстанцаў 1863 году і да помнікаў братоў Івана і Антона Луцкевічаў, драматурга Францішка Аляхновіча, пісьменніка і ўдзельніка Слуцкага збройнага чыну Ядзвігіна Ш. Жыве Беларусь! Усе, каму неабыякавы […]
Святкаванне Хэлоўіна ў Замку ў Вільнюсе з лозунгам «Жыве Беларусь!»
Акурат тут і цяпер у Замку мы святкуем Хэлоўін Паглядзіце, як гэта адбываецца, калі вы ўсё ж такі не з намі І нават у такі тэматычны вечар, як і заўсёды, гучыць наша неўміручае – Жыве Беларусь!
Беларуская дыяспара перадала гуманітарную дапамогу ў Чарнігаў з падтрымкай літоўскіх валанцёраў
Перадалі сёння ў Чарнігаў гуманітарную дапамогу. На чарнігаўшчыне беларуская дыяспара складае каля 25 тысяч чалавек. У лютым 2022 года менавіта на іх пайшлі калоны рускіх танкаў і паляцелі бомбы з Беларусі. За час акупацыі Чарнігава там загінула каля 700 чалавек…Дзякуем нашым сябрам літоўскім валанцёрам і беларускай валанцёрскай арганізацыі «Дапамога» з Вільні. Украінцы, літоўцы і беларусы […]