Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Беларусы Вільні ўшаноўваюць памяць Рамана Бандарэнкі на мітынгу з удзелам Святланы Ціханоўскай

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У гэтую хвіліну беларусы Вільні ўзгадваюць Рамана Бандарэнку, забітага ва ўзросце 31 году рэжымам лукашэнкі ў Мінску 12 лістапада 2020 года. Апошняя фраза Рамана: “Я выходжу!” стала адным з сімвалам пратэсту беларусаў супраць самавольства ўлады. Сёння на нядзельным мітынгу на сталічнай плошчы ім. Вінцаса Кудзіркі да беларусаў звярнулася лідэрка свабоднай Беларусі Святлана Ціханоўская. Жыве Беларусь! […]

9 лістапада ў Вільні пройдзе V Фестываль песні «Беларусь Старажытная»

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўнае спадарства, 9 лістапада а 14:00 запрашаем наведаць V Фестываль песні «Беларусь Старажытная» у Культурным цэнтры Новай Вільні! Адна з мэтаў фестывалю — пазнаёміць людзей з традыцыйнай беларускай культурай і фальклорам, а разам з тым — аб’яднаць беларускую супольнасць Вільні, дапамагчы ёй вярнуцца да сваіх каранёў, узгадаць традыцыі і папулярызаваць іх. Сярод удзельнікаў будуць нашы […]

Штотыднёвы нядзельны мітынг у падтрымку палітвязняў у 2022 годзе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2022 год. Штотыднёвы нядзельны мітынг ў падтрымку палітвязняў. Штотыднёвы мітынг па панядзелках арганізаваны па ініцыятыве Arkadijus Vinokuras (партыя сацыял-дэмакратаў Літвы), Vytenis Andriukaitis (сігнатар акта незалежнасці, еўрадэпутат), Emanuelis Zingeris (сігнатар акта незалежнасці Літвы, дэпутат) #ГісторыяDapamoga

Уладзіслаў Юстын збег з хіміі і пакінуў Беларусь у 2021 годзе падчас акцый падтрымкі забастоўкі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2021 год. Акцыі ў падтрымку забастоўкі ў Беларусі. Уладзіслаў Юстын – мінчук, асуджаны на 3 гады “хіміі” па артыкуле за гвалт у дачыненні да міліцыянта.У 2021 годзе Уладзіслаў збег з “хіміі” і пакінуў Беларусь. #ГісторыяDapamoga

Іван Балаш з Жодзіна эвакуяваўся з Беларусі ў свой дзень народзінаў у 2020 годзе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

2020 год. Памятаеце, мы нядаўна пісалі пра хлопца, што ў свой дзень народзінаў эвакуяваваўся з Беларусі пасля ператрусу? Гэта Іван Балаш – малады хлопец з Жодзіна. #ГісторыяDapamoga

Штотыднёвая кансультацыя з Наталляй Калегавай пераносіцца на 10 лістапада ў 15:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Увага! Паважанае спадарства, штотыднёвая кансультацыя з Наталляй Калегавай на гэтым тыдні пераносіцца на нядзелю, 10 лістапада, з 15:00. Папярэдні запіс абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10

8 лістапада ў Venclovų namai вечар творчасці Томаса Венцлавы ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

8 лістапада 18:00 ВЕЧАР ТВОРЧАСЦІ ТОМАСА ВЕНЦЛАВЫ У гасцёўні Venclovų namai, дзе прайшло дзяцінства творцы. Паэт прачытае свае новыя вершы, дасць да іх каментары, падзеліцца некаторымі перакладамі. На літоўскай мове.Томас Венцлава вядзе дыялогі таксама на рускай і англійскай мовах. Наведаць Venclovų namai-muziejus можна, не выходзячы з дому. Тут віртуальны тур па доме-музеі, гід — сам […]

Запрашаем на заняткі па арт-тэрапіі 9 лістапада ў Gerosios Vilties

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Шаноўнае спадарства, запрашаю вас ужо ў гэтую суботу на чарговую цёплую сустрэчу — заняткі па арт-тэрапіі. Дні робяцця карацейшымі, на дварэ вецер і холад. На занятку мы створым ўтульную прастору для фарміравання апоры на сябе, дзе можна атрымаць доступ да ўнутранага рэсурсу. Мы вучымся падтрымліваць сябе і проста добра бавім час. На нашых сустрэчах у […]

Наталля Радзіна пра сітуацыю ў Беларусі і ўплыў перамогі Трампа на вайну ва Украіне

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Цікавае меркаванне сябра нашай арганізацыі, Наталлі Радзінай. “Што тычыцца Беларусі, то я не думаю, што дыктатару Лукашэнку варта радавацца перамозе Трампа. Так, развіццё сітуацыі ў нашай краіне шмат у чым будзе залежаць ад сітуацыі ва Украіне і адносін Трампа да імперскай Расіі. Але, думаю, ніякага рэальнага перамір’я паміж ваюючымі бакамі ў бліжэйшы час не будзе. […]