Шаноўнае спадарства, 9 лістапада а 14:00 запрашаем наведаць V Фестываль песні «Беларусь Старажытная» у Культурным цэнтры Новай Вільні!
Адна з мэтаў фестывалю — пазнаёміць людзей з традыцыйнай беларускай культурай і фальклорам, а разам з тым — аб’яднаць беларускую супольнасць Вільні, дапамагчы ёй вярнуцца да сваіх каранёў, узгадаць традыцыі і папулярызаваць іх.
Сярод удзельнікаў будуць нашы сябры: Гурт традыцыйных беларускіх спеваў “Беларускі цуд” Аматарская капэла “Гоман” Дзіцячы вакальны гурт “Валошкі” Калектыў этнацэнтра “Світанак” Беларускі фальклорны гурт “Ойра” Беларускі пісьменнік і музыкант – Юры Несцярэнка