11 лістапада 18:00 лекцыя: БЕЛАРУСЬ vs «РУСКІ СВЕТ»: СУПРАЦІЎ ХВАТЦЫ КРАМЛЯ Расія выдаткоўвае вялізныя сродкі для прасоўвання сваіх інтарэсаў у Беларусі, адбылася сінхранізацыя дзяржаўнай прапаганды дзвюх краін. Т.зв. “рускі свет” – гэта вялікая інфраструктура інстытутаў “мяккай сілы” і ўнутраная сетка ўплывовых прыхільнікаў у Беларусі. У значнай часткі грамадства да канца не сфарміравана нацыянальная ідэнтычнасць. Аб […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Варта Святла ў Вільні — мемарыял памяці загінулых беларусаў у змаганні з дыктатурай
Варта Святла – мемарыял памяці ў Вільні, прысвечаны загінулым у змаганні з дыктатурай беларусам, які гарыць кожны вечар са жніўня 2020га. Хочаце зрабіць свой унесак у беспарапынную працу Варты Святла? Далучайцеся да суполкі вартаўнікоў памяці тых, хто загінуў, абараняючы вольную Беларусь! Вартаўнік – чалавек, які ўвечары прыходзіць прыглядзець мемарыял і запаліць свечкі.Каб далучыцца – ўпішыце […]
У Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі і герояў барацьбы за свабоду Беларусі
Сёння, 10 лістапада, у Вільні, на Плошчы Вінцаса Кудзіркі, мы сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі, які аддаў сваё жыццё за свабоду Беларусі. 12 лістапада 2020 года ў Мінску рэжым забраў жыццё Рамана, якому быў ўсяго 31 год. Яго апошнія словы: «Я выходжу!» сталі сімвалам супраціву беларусаў перад жорсткасцю ўлады. Мы ўшанавалі не толькі памяць […]
Беларусы Вільні ўшаноўваюць памяць Рамана Бандарэнкі на мітынгу з удзелам Святланы Ціханоўскай
У гэтую хвіліну беларусы Вільні ўзгадваюць Рамана Бандарэнку, забітага ва ўзросце 31 году рэжымам лукашэнкі ў Мінску 12 лістапада 2020 года. Апошняя фраза Рамана: “Я выходжу!” стала адным з сімвалам пратэсту беларусаў супраць самавольства ўлады. Сёння на нядзельным мітынгу на сталічнай плошчы ім. Вінцаса Кудзіркі да беларусаў звярнулася лідэрка свабоднай Беларусі Святлана Ціханоўская. Жыве Беларусь! […]
9 лістапада ў Вільні пройдзе V Фестываль песні «Беларусь Старажытная»
Шаноўнае спадарства, 9 лістапада а 14:00 запрашаем наведаць V Фестываль песні «Беларусь Старажытная» у Культурным цэнтры Новай Вільні! Адна з мэтаў фестывалю — пазнаёміць людзей з традыцыйнай беларускай культурай і фальклорам, а разам з тым — аб’яднаць беларускую супольнасць Вільні, дапамагчы ёй вярнуцца да сваіх каранёў, узгадаць традыцыі і папулярызаваць іх. Сярод удзельнікаў будуць нашы […]
Штотыднёвы нядзельны мітынг у падтрымку палітвязняў у 2022 годзе
2022 год. Штотыднёвы нядзельны мітынг ў падтрымку палітвязняў. Штотыднёвы мітынг па панядзелках арганізаваны па ініцыятыве Arkadijus Vinokuras (партыя сацыял-дэмакратаў Літвы), Vytenis Andriukaitis (сігнатар акта незалежнасці, еўрадэпутат), Emanuelis Zingeris (сігнатар акта незалежнасці Літвы, дэпутат) #ГісторыяDapamoga
Уладзіслаў Юстын збег з хіміі і пакінуў Беларусь у 2021 годзе падчас акцый падтрымкі забастоўкі
2021 год. Акцыі ў падтрымку забастоўкі ў Беларусі. Уладзіслаў Юстын – мінчук, асуджаны на 3 гады “хіміі” па артыкуле за гвалт у дачыненні да міліцыянта.У 2021 годзе Уладзіслаў збег з “хіміі” і пакінуў Беларусь. #ГісторыяDapamoga
2020 год: Варта Святла ў дзень забойства Рамана Бандарэнкі і падрыхтоўка да акцыі памяці ў 2023 годзе
2020 год. Варта Святла ў дзень забойства Рамана Бандарэнкі 2023 год. Падрыхтоўка да акцыі памяці. #ГісторыяDapamoga
Іван Балаш з Жодзіна эвакуяваўся з Беларусі ў свой дзень народзінаў у 2020 годзе
2020 год. Памятаеце, мы нядаўна пісалі пра хлопца, што ў свой дзень народзінаў эвакуяваваўся з Беларусі пасля ператрусу? Гэта Іван Балаш – малады хлопец з Жодзіна. #ГісторыяDapamoga
Штотыднёвая кансультацыя з Наталляй Калегавай пераносіцца на 10 лістапада ў 15:00
Увага! Паважанае спадарства, штотыднёвая кансультацыя з Наталляй Калегавай на гэтым тыдні пераносіцца на нядзелю, 10 лістапада, з 15:00. Папярэдні запіс абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10