Нагадаем свету пра палітзняволеных у рэжыме інкамунікада! Прыходзьце на акцыю 9 сакавіка
9 сакавіка – два гады з моманту, калі мы ў апошні раз атрымлівалі звесткі ад Сяргея Ціханоўскага.
Ужо 2 гады яму блакуюць лісты, перадачы, пасылкі. Ён не можа камунікаваць з сям’ёй і прыхільнікамі. Іншым зняволеным забаронена з ім размаўляць, яго не могуць наведаць адвакаты.
Мы не бачым Сяргея – але мы памятаем пра яго. І пра ўсіх вязняў, якіх трымаюць у рэжыме інкамунікада:
Аляксандр Францкевіч Уладзімір Кніга Ігар Лосік Андрэй Навіцкі Мікалай Статкевіч Сяргей Ціханоўскі Максім Знак Мікалай Банькоў Віктар Бабарыка
Збяромся каля амбасады Беларусі ў Вільнюсе, каб выказаць падтрымку палітзняволеным і запатрабаваць спынення іх ізаляцыі!
Нядзеля, 9 сакавіка Пачатак а 12:00 Амбасада Беларусі ў Літве, Mindaugo g. 13, 03225 Vilnius, Литва