Ментарка Dapamoga завітаўшы ўчора ўвечары ў Замак, была прыемна шакаваная тым, што ўбачыла – паглядзіце і вы!) Усім восеньскія грыбныя вітанкі ад жыхароў Замку! #замкавыбэкстэйдж
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Замак у Вільнюсе просіць данаты для аплаты камунальных паслуг і падтрымкі беларускіх уцекачоў
Сябры, просім, калі ласка, падтрымаць Замак данатамі! Нам патрэбная вашая дапамога, каб да канца кастрычніка аплаціць запазычанасьць Замка за камуналку, якая на дадзены момант складае 2600 еўра. Нашыя рахункі: PayPal: [email protected]: VŠĮ Dapamoga LTLT263500010016529238SWIFT: EVIULT2VXXXBank: Paysera LT, UABPilaitės pr.16, Vilnius,LT-04352, Lithuania Замак – месца, дзе, апынуўшыся ў Літве, знаходзяць прытулак беларускія ўцекачы, якія былі вымушаныя […]
Цёплая спантанная вечарына ў Вільнюсе з нагоды Дня Народзінаў беларускай музыкі Волі Семянчук
Цёплыя моманты з учорашняй спантаннай вечарыны з нагоды Дня Народзінау́ беларускай музыкі Волі Семянчук. Волечка, шчыра віншуем цябе! Любові, здароу́я і дабрабыту табе і тваей прыгожай сям’е, здяйснення марау́, добрых людзей вакол і дасягнення новых творчых высотау́! Людзі Замка і дапаможцы, падыходзьце, пад’язджайце зараз на імправізаваны шашлык і канцэрт – пабавіць разам час з нагоды […]
Імправізаваны шашлык і канцэрт каля Замка ў Вільнюсе на Дзень Народзінаў Волі Семянчук
Людзі Замка і дапаможцы, падыходзьце, пад’язджайце зараз на імправізаваны шашлык і канцэрт – пабавіць разам час з нагоды Дня Народзінау́ Волі Семянчук, недалёк ад Замка, вось тутака: Savanorių pr. 159, Vilnius, 03150 Vilniaus m. sav. скончым а 21:00.
Воля Семянчук запрашае на імправізаваны шашлык і канцэрт каля Замка ў Вільнюсе 12 кастрычніка
Людзі Замка і дапаможцы, беларуская музыка Воля Семянчук запрашае вас прыйсьці зараз на імправізаваны шашлык і канцэрт – пабавіць разам час з нагоды яе Дня Народзінау́, недалёк ад Замка, вось тутака: Savanorių pr. 159, Vilnius, 03150 Vilniaus m. sav. Як знайсьці месца – на відэа 😉 Пачынаем а 19:00, скончым а 21:00.
Пачынаецца ацяпляльны сезон: беларусы ў Літве просяць дапамогі для аплаты газу і электрычнасці
Дарагія сябры, паважаныя беларусы! Пачынаецца ацяпляльны сезон, і мы разлічвалі на папаўненне рахунку за электрычнасць і газ з вашых падатковых адлічэнняў у 1.2% падатка на прыбытак. Аднак, на жаль, па нейкай прычыне вяртання пакуль яшчэ не адбылося. Звяртаемся да супольнасці, бо да канца месяца неабходна пагасіць: • 2000 еўра за газ (гарачая вада, ацяпленне), • 600 еўра запазычанасці […]
Квэст «Філаматы і філарэты» пройдзе 13 кастрычніка ў Вільні з бясплатным удзелам
Сябры, запрашаем на квэст «Філаматы і філарэты» 13 кастрычніка ў Вільні! А ці ведаеце вы, што ў Вільні існавалі таемныя студэнцкія таварыствы, сябры якіх называлі сябе “аматарамі навук” і “аматарамі дабрачыннасці”? Першае пасяджэнне Філаматаў адбылося 1 кастрычніка 1817 года. З нагоды гадавіны ўтварэння запрашаем вас на таемны сход. А каб знайсці месца збору, давядзецца прайсці квэст і разгадаць загадкі ад […]
Літоўскія валанцёры перадалі гуманітарную дапамогу ЗСУ ў «Доме Вільной Білорусі» ў Львове
Сёння ў «Доме Вільной Білорусі» у Львове госці!Нашы літоўскія сябры валанцёры прыгналі машыны ва Украіну для ЗСУ і перадалі нам ад беларускай валанцёрскай арганізацыі «Дапамога» з Вільні , гуманітарную дапамогу. Украінцы, літоўцы і беларусы зноў разам у барацьбе супраць нашага агульнага ворага, расійскіх акупантаў.Разам мы абавязкова пераможам!Працуем далей! Слав Україні!Жыве Беларусь!Vardan Tos!
Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк правядуць творчыя вечарыны ў Скандынавіі і Польшчы
З Вільні Уладзімір Арлоў і кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк пераедуць у Скандынавію.У Стакгольме, Осла і Капенгагене пройдуць унікальныя творчыя вечарыны «Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…»Там удзедьнікаў чакае:– Дыскусія: Ці дапаможа еўрапейская гісторыя Беларусі ўвайсці ў еўрапейскую будучыню?– Прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны”, “Імёны свабоды”, “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча”, “Ордэн […]
Уладзімер Арлоў правёў вечар з Dapamoga, пераможцай віктарыны стала Людміла
Сябра нашай Dapamoga – Уладзімер Арлоў, запрасіў на свой вечар, які прайшоў учора.Мы хочам падзяліцца з вамі некаторымі прыемнымі момантамі з гэтага мерапрыемства. Пераможцай віктарыны стала наша Dapamoжная Людміла