Забралі з друку і рыхтуем да адкрыцця новую выставу “Гісторыя беларускага супраціву”. Дзякуй усім беларусам, якія прынялі ўдзел у яе стварэнні. Гэта яшчэ адзін унікальны праект, яго ўнікальнасць у тым, што гэта не грантавая гісторыя, беларусы самі сабралі інфармацыю, сабралі экспанаты, за ўласныя сродкі аплацілі друк. Мэта выставы, расказаць ва Украіне больш пра Беларусь і беларусаў, пра іх барацьбу за свабоду і незалежнасць. У бліжэйшы час адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы ў “Доме Вольнай Беларусі” ў Львове. Дату і час апублікуем дадаткова.