Мы ў Літве адзначылі Дзень Волі – сакральны дзень для кожнага беларуса. Гэта дзень нашай гісторыі, г…

Мы ў Літве адзначылі Дзень Волі – сакральны дзень для кожнага беларуса. Гэта дзень нашай гісторыі, гонару і непахіснага імкнення да свабоды. Сёння мы прайшлі разам, каб нагадаць сабе і свету, што Беларусь працягвае змагацца за сваю волю.

Нашы жоўтыя біркі ззялі на маршы, як сімвал салідарнасці з палітвязнямі, якія застаюцца за кратамі. Мы памятаем пра іх і працягваем змагацца за кожнага, хто аддае сваё жыццё і свабоду за будучыню Вольнай Беларусі.

Дзякуй кожнаму, хто далучыўся да гэтага важнага мерапрыемства. Дзякуй за вашу мужнасць, веру і любоў да сваёй радзімы. Мы трымаемся разам і ідзём да перамогі!

Жыве Беларусь!

@REBELarus20
[email protected]