У жніўні 2020 года ў Літве прайшла акцыя “Балтыйскі шлях для Беларусі”, удзельнікі якой сталі ў ланцуг, каб выказаць падтрымку беларусам, якія тады выходзілі на вуліцы родных гарадоў, каб пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і за дэмакратычныя перамены. Беларусы, давайце выйдзем 23 жніўня ў 19 гадзін на Катэдральную плошчу Вільні, дзе адбудзецца канцэрт «650 кіламетраў […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Капэла “Гоман” запрашае на канцэрт творчасці Станіслава Манюшкі 24 жніўня ў Вільнюсе
Аматарская музычная капэла “Гоман” з задавальненнем запрашае вас на канцэрт, прысвечаны выбітнаму кампазітару Станіславу Манюшку, які ўнёс неацэнны ўклад у развіццё беларускай, польскай ды літоўскай музыкі. Вы зможаце пачуць творы, якія, нажаль, рэдка выконваюцца ў Беларусі. Мы ўпэўненыя, што пасля гэтага канцэрту станеце аматарам_кай яго творчасці, бо вас чакае музыка неверагоднай прыгажосці! 24 жніўня 2024 […]
Занятак па йозе 19 жніўня ў Замку не адбудзецца з-за хваробы трэнеркі
Даражэнькія, традыцыйнага занятка па йозе па панядзелках у Замку зау́тра, 19 жніўня, ня будзе – нашая трэнерка захварэла. Дасылаем праменікі здароўя Марыі.
3 гады Замку беларусаў у Вільні: будынак Аляксандра Калегава стаў цэнтрам дапамогі
Сёння, 18 жніўня 2024 года, роўна 3 гады як Аляксандр Калегаў набыў будынак, які стаў Замкам беларусаў Вільні! Аляксандар – муж Наталлі Калегавай. У 2021 годзе ён набыў ва ўласную маёмасьць будынак, які мы з вамі ведаем як Замак, каб адкрыць там гатэль.Але ж, ўмяшалася каханне і ўсе пайшло па іншаму сцэнарыю любоў Наталлі Калегавай […]
Канцэрт Юрыя Брыцько з гурта «Вячоркі» 21 жніўня ў Vilnius у Karcma 1863
Сябры,Сардэчна запрашаем вас на канцэрт Юрыя Брыцько,- вакаліста гурта “Вячоркі”Прапануем вам пагрузіцца ў атмасферу акустычнай беларускамоўнай музыкі. Вашай увазе будуць прадстаўлены: адаптацыі Добра вядомых Старых сусветных хітоў па беларуску, некаторыя каверы, а таксама аўтарскі матэрыял. Будзе ўтульна і цёпла. 21 жніўня | 19:00 “Karcma 1863”, boksto G. 2, Vilnius Уваход вольны, данаты вітаюцца
Віншуем Міхаіла Жамчужнага з Днём Народзінаў і жадаем моцнага здароўя і поспехаў
Віншуем нязломнага навукоўца, праваабаронцу і былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага з Днём Народзінаў! Зычым моцнага здароўя, поспехаў, добрага настрою, шмат надзейных сяброў вакол! Няхай здзяйсняюцца вашыя мары, Міхаіл!
Лялькі-матанкі «Падарожніцы» стварылі на майстар-класе ў Замку ад «Робім Разам»
Вось якія лялькі-матанкі “Падарожніцы” зрабілі у́чора на майстар-класе ў Замку ад “Робім Разам“! Падарожжы… яны прысутнічаюць у жыцці амаль кожнага. Ў беларусаў, апошнім часам, падарожжы з цяжкасцямі і прыгодамі, дый не зусім прыемнымі нагодамі. У старажытным свеце, каб лягчэй было перанесьці нават самае цяжкае падарожжа, рабілі розныя абярэгі.…
Кінавечар у Вільні 12 жніўня прысвечаны беларускім палітычным зняволеным і Мікалаю Статкевічу
«Ад майго імя рассылаліся хлусьлівыя заклікі. Але такімі мэтадамі рэжым толькі прысьпешвае свой канец. лукашэнка ўжо не спрабуе гуляць у „бацьку нацыі“, а перайшоў да наўпроставага застрашваньня, да рэжыму акупацыі. Пазычаюць грошы, каб утрымліваць банду. КДБ — гэта ўжо варыянт гестапа-лайт». 12 жніўня ў Дзень Нараджэння Мікалая Статкевіча а 18:00 ў творчай прасторы “Кропка” (Savičiaus […]
Сёння занятак па фізічнай культуры з ёгай і дыхальнымі практыкамі для рэабілітацыі
https://t.me/dapamoga_channel/2810 Dapamoga Паважанае спадарства,нагадваем: сёння занятак па фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык, накіраваных на палягчэнне псіхаэмацыйнай напругі. Практыка падыходзіць для людзей з любой фізічнай падрыхтоўкай і з’яўляецца і формай рэабілітацыі…
12 жніўня ў Вільні канцэрт, прагляд відэа і дыскусія пра беларускую мову ў Paviljonas
Ужо заўтра 12 жніўня а 19:00 запрашаем на канцэрт, прагляд відэа і дыскусію пра беларускую мову Госці:Лявон ВольскіАліна НагорнаяКурт ВулхайзэрІгар СлучакФранцыск Скарына Вільня, Paviljonas (Pylimo g. 21B) Уваход вольны, данаты вітаюцца Мерапрыемства ў фб Падзяліцеся з сябрамі з Вільні