Пляценне маскіравальных сетак і цікавыя размовы У сераду, 9 красавіка:18:00 – 19:00 Пляцем сеткі і с…
08.04.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Пляценне маскіравальных сетак і цікавыя размовы
У сераду, 9 красавіка:
18:00 – 19:00 Пляцем сеткі і слухаем расповяды пра Біблію і асновы хрысціянства ад Аляксандра, прадстаўніка евангельскай царквы.
19:00 – 21.00 Пляцем сеткі разам з кіраўніком дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» ва Украіне — Аляксеем Францкевічам. Ён распавядзе пра дзейнасць беларусаў ва Украіне, а мы — пра сябе ў Літве.
Далучайцеся!
Завітвайце ў Замак штосераду і штонядзелю плесці сеткі пад лекцыі або слухаць лекцыі пад пляценне сетак.
Калі ж лекцый ці тэматычных сустрэч “пад пляценне” не здараецца, мы проста душэўна гутарым ці слухаем музыку — сваё беларускае — за карыснай справай
Сеткі пасля едуць на фронт і ратуюць жыцці.
Дапамагайма ваярам за нашу і вашу свабоду!
Серада і нядзеля (штотыдзень)
18:00 – 21:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
ПЛЯЦЕННЕ МАСКІРАВАЛЬНЫХ СЕТАК ДЛЯ УКРАІНЫ Запрашаем усіх ахвочых далучацца да пляцення сетак у Беларускім Замку. Штотыдзень па серадах і нядзелях з 18 да 21 гадзіны. Сплеценыя ў Замку сеткі будуць накіроўвацца “Віленскім павукам” ці валанцёрам, якія возяць…